A A+ A++

Медыі апублікавалі фота з сустрэчы ў кіеўскім аэрапорце «Жуляны» дзесяцярых украінцаў, вызваленых у Беларусі і Расеі. «Мы вельмі стомленыя, але шчаслівыя вярнуцца ў Бацькаўшчыну», – сказаў адзін з палонных.

Сустрэча вызваленых у Беларусі і Расеі ўкраінскіх палонных. Мікалай Швец – чацвёрты злева. Кіеў, аэрапорт «Жуляны». 28 чэрвеня 2024 года.

Крыніца: suspilnenews / Telegram

Пра вызваленне ўкраінцаў у пятніцу ўвечары паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. У сваім Telegram-канале ён напісаў, што ўсе дзесяць асобаў былі ў расейскім палоне, хаця пяцёра з іх сядзелі ў беларускіх турмах: Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава і Мікалай Швец.

Таксама ва Украіну вярнуліся намеснік кіраўніка Меджліса крымскататарскага народу Нарыман Джэлял, якога схапілі ў акупаваным Крыме ў 2021 годзе, Алена Пех і Валерый Мацюшэнка (былі ў палоне з 2017–2018 гадоў у гэтак званай «ДНР») і два святары Украінскай грэка-каталіцкай царквы Багдан Гялета і Іван Лявіцкі, якіх затрымалі ў Бярдзянску за супраціў акупантам, расказаў прэзідэнт Зяленскі.

«Дзякую кожнаму і кожнай, хто дапамагаў! Дзякую нашай камандзе, якая займаецца вызваленнем палонных. Хачу адзначыць таксама высілкі Ватыкану дзеля таго, каб вярнуць дадому гэтых людзей», – напісаў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Сустрэча вызваленых у Беларусі і Расеі ўкраінскіх палонных. Кіеў, аэрапорт «Жуляны». 28 чэрвеня 2024 года.

Крыніца: V_Zelenskiy_official / Telegram

«Мы вельмі стомленыя, але шчаслівыя вярнуцца ў Бацькаўшчыну. Вельмі рады бачыць тых, хто побач са мною ў гэтых цудоўных жоўта-блакітных колерах. Мы з хлопцамі ў турме заўсёды любілі лавіць гэтае спалучэнне колераў па тэлебачанні, заўсёды ўспаміналі радзіму. Ўспрымалі гэта як нейкі знак, што Украіна нас не пакідае», – цытуе Нарымана Джэляла выданне «Суспільне».

На якіх умовах удалося вызваліць украінцаў, пакуль не вядома. Паводле звестак «Белсату», гэта можа быць звязана з нядаўнім вяртаннем з украінскай турмы беларуса Андрэя Герыловіча. Ён ваяваў у складзе ПВК «Вагнер» і быў асуджаны ва Украіне на 9 гадоў зняволення. Мужчыну перадалі Расеі ў рамках абмену ваеннапалоннымі. Пра гэта стала вядома 25 чэрвеня.

Сустрэча вызваленых у Беларусі і Расеі ўкраінскіх палонных. Кіеў, аэрапорт «Жуляны». 28 чэрвеня 2024 года.

Крыніца: V_Zelenskiy_official / Telegram

Акрамя таго, надоечы ў Менску быў заўважаны мітрапаліт Ёнафан (Анатоль Ялецкіх), якому ва Украіне летась прызначылі 5 гадоў пазбаўлення волі за апраўданне расейскай агрэсіі. У Менску святар быў на набажэнстве ў Свята-Духавым кафедральным саборы разам з мітрапалітам Веньямінам.

Хто і за што быў пакараны ў Беларусі?

Наталля Захаранка – прадпрымальніца. У ліпені летась яна знікла па дарозе ў Мазыр, дзе жыве яе сястра. Пасля мінання польска-беларускай мяжы сувязь з жанчынаю знікла, а афіцыйныя органы маўчалі. Высветлілася, што яе затрымалі і абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Украіны. Суддзя Анатоль Сотнікаў пакараў яе 9 гадамі пазбаўлення волі.

Паўла Купрыенку ў сакавіку летась пакаралі нібыта за агентурную дзейнасць 7 гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Прысуд агучыў суддзя Руслан Царук.

Людмілу Ганчарэнка таксама пасадзілі нібыта за агентурную дзейнасць. Справу ў закрытым рэжыме разгледзеў суддзя Яўген Шаршнёў. Беларускім праваабаронцам дакладны прысуд невядомы.

Кацярына Бруханава з 2016 года жыла ў Беларусі і працавала перакладчыцай з кітайскай мовы. Яе затрымалі летась, калі яна праходзіла беларускую мяжу. Паводле праваабаронцаў «Вясны», у тэлефоне жанчыны знайшлі два відэа, адпраўленыя ў сакавіку 2022 года ў чат-бот выдання «Зеркало». На запісах было перасоўванне расейскай ваеннай тэхнікі пад Менскам. Суддзя Андрэй Сіз прызначыў Бруханавай 2,5 гады калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Разбор

Абвінавачаны ў дыверсіі ў Мачулішчах папрасіў дапамогі ў Зяленскага. Ці стане рэагаваць Украіна?

2023.05.23 19:57

Мікалай Швец апынуўся пад вартай у Беларусі пасля дыверсіі ў Мачулішчах, калі быў пашкоджаны расейскі самалёт-лакатар А-50. Паводле беларускіх прапагандыстаў, мужчыну ў Беларусь нібыта адправілі ўкраінскія спецслужбы, каб учыніць тэракт.

Пасля той атакі на расейскі самалёт Лукашэнка моцна пакрыўдзіўся на Зяленскага, назваўшы яго гнідай:

«Я яшчэ неяк думаў, што Украіне патрэбны мір, што Зяленскі перажывае за свой народ. Прэзідэнт Зяленскі – проста гніда. Проста гніда! Такія аперацыі не праводзяцца без узгаднення з кіраўніком краіны і галоўнакамандуючым».

Тады ж Лукашэнка з пафасам прамовіў: «Што ж, выклік кінуты».

Hавiны

Лукашэнка пра атаку на А-50: «Зяленскі – гніда, Польшча і Літва – поскудзь»

2023.03.07 14:24

Сцяпан Кубік belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułSzaleni naukowcy tworzą twarze dla robotów z ludzkiej skóry
Następny artykułWynajem magazynu w Katowicach – klucz do sukcesu w logistyce