A A+ A++

Былы польскі суддзя Томаш Шмыт, які ўцёк у Беларусь, паведаміў у Х, што цяпер працуе ў беларускай дзяржаўнай інфармацыйнай агенцыі БелТА, і пачаў называць сябе журналістам і публіцыстам. Ён будзе браць інтэрв’ю ў запрошаных гасцей.

Польскі суддзя Томаш Шмыт, які папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. 6 траўня 2024 года. Менск, Беларусь.

Фота: БелТА

«Вельмі добрая праца. Кантракт не буду размяшчаць», – напісаў Шмыт.

Надоечы Шмыт ці чалавек, які вядзе ягоны профіль у Х, пачаў пісаць пагрозы польскаму журналісту Пётру Ніштару, які паабяцаў неўзабаве апублікаваць інфармацыю, што ўсіх шакуе.

«Здаваць зараз ты пачнеш. Цябе ўжо некалькі разоў прыціснулі, багажнік быў малы, і я не ўспомню, як было ў лесе. Мне толькі шкада гэтай «тваёй – не тваёй» дзяўчыны. Але табе ўжо ніхто не дапаможа«, – напісаў былы суддзя.

«КДБ Беларусі пачаў пагражаць вывезці мяне ў лес і прыціснуць. Пасля таго, як я агучыў матэрыял, што шакуе не толькі правасуддзе. Супадзенне?», – адказаў Ніштар.

6 траўня польскі суддзя Томаш Шмыт, які фармальна быў у адпачынку з 22 красавіка да 10 траўня, з’явіўся на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Шмыт звярнуўся да ўладаў Беларусі з просьбай даць яму абарону, паколькі, маўляў, зазнаў «пераслед і пагрозы за самастойную палітычную пазіцыю». На прэс-канферэнцыі ён заявіў, што звальняецца з пасады суддзі.

Агляд

Алкаголь, мікракрэдыты, Стамбул. Польскія спецслужбы накапалі новае пра ўцеклага суддзю Шмыта

2024.06.12 14:57

Шмыт і яго жонка замяшаныя ў скандале, звязаным з ціскам на суддзяў, якія выступалі супраць судовай рэформы ў Польшчы.

Томаш Шмыт быў суддзём, ён займаўся «сакрэтнымі справамі», да якіх доступ маюць толькі прадстаўнікі спецслужбаў і суддзі.

Пасля таго, як у Беларусі Шмыт стаў здымацца ў прапагандысцкіх сюжэтах лукашэнкаўскага і пуцінскага тэлебачання, Польшча прызнала, што ён такім чынам наносіць шкоду польскай дзяржаве і ўдзельнічае ў гібрыднай вайне супраць яе.

Шмыт напісаў заяву ў Генпракуратуру Польшчы і да нацыянальнага пракурора Польшчы з просьбай распачаць крымінальную справу супраць кіраўніка польскага МЗС Радослава Сікорскага.

Акруговы суд Варшавы выдаў еўрапейскі ордар на арышт Шмыта. Інтэрпол адмовіўся абвяшчаць экс-суддзю ў пошук праз чырвоную картку.

Hавiны

Інтэрпол адмовіўся абвяшчаць чырвоную пошукавую картку для былога суддзі Томаша Шмыта, які ўцёк у Беларусь

2024.06.05 10:02

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułBilety na basen dla 6 tysięcy uczniów z Ostrowa
Następny artykułWakacyjne zajęcia dla grupy Maciusie