A A+ A++

У горадзе Дэрбент, што ў Дагестане Расейскай Федэрацыі, узброеныя людзі напалі на паліцэйскіх, напалі на царкву і сінагогу. Таксама паведамляецца пра страляніну ў Махачкале і на мяжы з Абхазіяй.

МУС Дагестана паведамляе, што ўвечары ў горадзе Дэрбент абстралялі з аўтаматычнай зброі царкву і сінагогу, а таксама пост ДПС. Паводле афіцыйных звестак, адзін паліцэйскі загінуў, шасцёра атрымалі раненне. У горадзе абвешчаны план «Перахоп».

SHOT паведамляе, што царква і сінагога цяпер гараць. Сінагога ўжо амаль цалкам знішчана. Baza піша, што каля сінагогі застрэлілі цывільнага мужчыну.

Старшыня Грамадскай назіральнай камісіі Дагестана Шаміль Хадулаеў сцвярджае, што ў выніку нападу на праваслаўную царкву загінулі святар і ахоўнік.

У МУС гібель цывільных пакуль не прызнаюць.

Mash сцвярджае, што загінулі трое сілавікоў. Машына ДПС згарэла. Паводле выдання, нападнікаў было пяцёра. Яны перасоўваюцца на белым Volkswagen Polo.

Таксама паведамляецца пра страляніну на мяжы Расеі і Абхазіі. Медыі паведамляюць пра аднаго забітага і трох параненых.

У Нацыянальным антытэрарыстычным камітэце РФ заявілі пра ўзброены напад у Махачкале – сталіцы Дагестану. У НАК кажуць, што агулам у Дэрбенце і Махачкале быў здзейснены напад на два праваслаўныя храмы.

У МУС заявілі, што цяпер вядзецца бой на вуліцы Магамедгаджыева ў Махачкале. Паведамляецца пра ліквідацыю двух баевікоў.

Глеб Нержын belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułTak Włosi patrzą na Hurkacza. Ależ słowa o Polaku
Następny artykułGazy jelitowe. Chemiczka: Dietą ogranicz nieprzyjemny zapach