Расейскія медыі паведамляюць, што ў Дэрбэнце і Махачкале, дзе баевікі ўчынілі двайны тэракт, баі яшчэ працягваюцца.
Увечары 23 чэрвеня ў гарадах Дэрбэнт і Махачкала баевікі ўчынілі напад на два праваслаўныя храмы, сінагогу і паліцэйскіх. Сінагогу і царкву спалілі, забілі праваслаўнага святара.
Паводле «РИА Новости», агулам у Дагестане загінулі 9 чалавек, у тым ліку 7 сілавікоў. 25 чалавек атрымалі раненні.
Медыі паведамляюць, што цяпер тэрарысты забарыкадаваліся ў жылым доме ў Махачкале. Ідзе бой каля царквы.
Telegram-канал Mash спачатку паведаміў, у царкве – каля 40 чалавек закладнікаў. Аднак у МУС інфармацыю пра закладнікаў зняпраўдзілі: паводле паліцыі, 19 асобаў проста закрыліся ў царкве ў мэтах уласнай бяспекі.
Працягваецца страляніна ў Дэрбэнце, каля цэнтральнай плошчы.
У горад увялі вайсковую тэхніку.
Цэнтральная частка паселішча абясточаная. Медыі паведамляюць, што сілавікі рыхтуюцца або ўжо пайшлі на штурм.
У Дагестане ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Праваахоўнікі заявілі, што баевікі з’яўляюцца прыхільнікамі міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі.
Глеб Нержын belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS