A A+ A++

Украінскія вайскоўцы апублікавалі спадарожнікавыя здымкі, як сцвярджаецца, знішчанай базы ў Краснадарскім краі, адкуль расейцы запускалі дроны. Гэтую атаку ЗСУ разам з СБУ зладзілі ў ноч на 21 чэрвеня.

Ваенна-марскія сілы ЗСУ ў сваіх сацсетках апублікавалі спадарожнікавыя фота з наступствамі ўдару па гораду Ейску ў Краснадарскім краі, дзе знаходзіўся склад беспілотнікаў. Гэта была сумесная са Службай бяспекі Украіны аперацыя.

«Пацверджана знішчэнне склада шагэдаў і спадарожнай інфраструктуры. Таксама былі знішчаныя кваліфікаваныя інструктары, якія рыхтавалі персанал для абслугоўвання пускаў «Shahed-136 / Герань-2» і тыя курсанты, якіх вучылі наносіць удары па тэрыторыі Украіны з дапамогаю іранскіх беспілотных сістэмаў», – адзначаецца ў паведамленні.

Паводле гэтай інфармацыі, разбураныя навучальныя карпусы, пункты кіравання і сувязі разлікаў беспілотнікаў.

У Мінабароны Расеі раней сцвярджалі, што ў ноч на 21 чэрвеня былі збітыя ўсе 114 беспілотных апаратаў, запушчаных з Украіны, у тым ліку 43 – над тэрыторыяй Краснадарскага краю. Пра наступствы атакі ведамства нічога не паведаміла, хаця інфармацыя пра пажар на тэрыторыі аэрадрому ў Ейску з’явілася ў рэгіянальных суполках у сацсетках.

Агляд

Расейцы набліжаюцца да трасы Пакроўск — Канстанцінаўка. Што вядома?

2024.06.22 20:02

Сцяпан Кубік belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułTrwa jubileuszowe XXX Święto Roweru w Lubartowie!
Następny artykułPomoc dla osób poszkodowanych w wyniku nawałnic. Zbiórka zostanie przeprowadzona w archidiecezji katowickiej