A A+ A++

У Беларусі часткова будуць перакрытыя дарогі агульнага карыстання ў паўднёвых рэгіёнах краіны. Прычына – раптоўнае правяранне гатовасці злучэнняў і вайсковых частак Узброеных сілаў, што пачалося раніцай 21 чэрвеня, паведамляе Мінабароны.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вайскоўцы Беларусі.

Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

Як адзначылі ў ведамстве, на першым этапе вайсковыя падраздзяленні вырушаць у прызначаныя раёны для выканання розных задачаў.

Гэтым часам дарогі краіны могуць быць часткова перакрытыя дзеля руху вайсковай тэхнікі. Як гаворыцца ў паведамленні, гэта закране найперш Берасцейскую і Гомельскую вобласці. Для правядзення манеўраў задзейнічаюць і палігоны ды ўчасткі мясцовасці.

Пасля гэтага падраздзяленні сілаў спецыяльных аперацыяў, ракетных войскаў, артылерыі, войскаў СПА і ВПС пачнуць выкананне навучальна-баявых задачаў. Тэрмінаў заканчэння правярання Мінабароны не паведамляе.

Hавiны

Генштаб: Войскі гатовыя ўжыць ядравую зброю. Гэта можа прывесці да ўдару па Беларусі

2024.06.12 18:44

Раней Дзяржаўны памежны камітэт (ДПК) папярэдзіў пра недапушчальнасць правакацыяў на мяжы з Украінай.

Прычынаю стала тое, што ДПК зафіксаваў у раёне Жытомірскага памежнага атраду канцэнтрацыю розных падраздзяленняў і цяжкага ўзбраення, у тым ліку ракетных комплексаў HIMARS, гаўбіцаў M777 і машынаў «Bradley».

Таксама да сумежнай тэрыторыі сцягваюцца групоўкі спецпадраздзяленняў ГУР Украіны і сілаў спецыяльных аперацыяў, адзначала ведамства.

На ўкраінска-беларускай мяжы атрады нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме.

Hавiны

Дзяржаўны памежны камітэт загаварыў аб правакацыях на ўкраінска-беларускай мяжы

2024.06.20 16:09

Ася Саковіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułWyciekły zdjęcia z agencji Dagmary Kaźmierskiej. Jedno mrozi krew w żyłach
Następny artykułInstytut Meteorologii i Gospodarki Wodnej wydał ostrzeżenia trzeciego stopnia przed burzami z gradem