A A+ A++

Грамадзянаў Беларусі і Расеі, Радзівона Куліка і Кірыла Коласава, затрымалі ў Дубаі за квадракоптар, знойдзены ў сумцы. На іх завялі крымінальную справу, піша тэлеграм-канал «Mash».

Дубай, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

Крыніца: funart.pro

Паведамляецца, што Кірыл Коласаў і Радзівон Кулік у красавіку прыехалі ў ААЭ па кантэнт. У Дубаі яны жылі ў гатэлі «Marina Diamond 6» і аднойчы ноччу падняліся на дах, каб паздымаць віды зверху на тэлефоны і фотаапараты. З даху маладыя людзі спусціліся толькі раніцай і адразу трапіліся на вочы ахоўніку. Даведаўшыся, дзе блогеры правялі ноч, той звярнуўся ў паліцыю.

Пры ператрусе ў сумцы Куліка быў знойдзены квадракоптар, які ён купіў у ААЭ за свае грошы. Пасля гэтага беларуса і расейца затрымалі, яны тры дні правялі ў камеры. На хлопцаў завялі крымінальную справу за незаконны запуск беспілотніка, цяпер яны застаюцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Самі блогеры запэўніваюць, што не запускалі квадракоптар на даху гатэля, бо тады на вуліцы была «пякельная залева» (імаверна, усё адбылося падчас моцных дажджоў і паводкі ў Дубаі ў сярэдзіне красавіка).

Са словаў Радзівона Куліка, іхная справа пакуль нават не дайшла да суда і ўвогуле «нікуды не рухаецца». Хлопцы не могуць пакінуць краіну, пры гэтым у іх заканчваецца віза. Калі тэрмін яе дзеяння скончыцца, за кожны дзень нелегальнага перабывання будзе налічвацца штраф.

Сродкаў да існавання ў блогераў таксама не засталося, а знайсці легальную працу праз крымінальную справу практычна немагчыма.

Hавiны

ААЭ пагадзіліся выдаваць Беларусі інфармацыю пра экстрэмістаў

2024.06.03 18:00

Ася Саковіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułXbox Game Pass ma nowego króla! Microsoft ogłosił największą premierę w historii
Następny artykułBETSF ogłasza uruchomienie drugiej farmy wydobywczej