Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская падчас працоўнага візіту ў Вашынгтон сустрэлася з дарадцам па нацыянальнай бяспецы віцэ-прэзідэнткі ЗША Філам Горданам.
Віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Гэрыс ачоліць амерыканскую дэлегацыю на саміце міру ў Швейцарыі, які пройдзе 15-16 чэрвеня. Напярэдадні, 14 чэрвеня, Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Вашынгтоне з дарадцам віцэ-прэзідэнткі ЗША Філам Горданам.
Паводле прэс-службы Ціханоўскай, яны абмеркавалі рэпрэзентацыю Беларусі на саміце па міру і дзеянні ад ЗША і партнёраў у сувязі з самітам. У прыватнасці, гаворка ішла пра вывад расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі і ўвядзенне санкцыяў супраць Расеі за ўмяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі. Абраная прэзідэнтка звярнула ўвагу на тое, што пры падтрымцы Украіны важна не забывацца пра Беларусь.
Акрамя таго, на сустрэчы Ціханоўская і Гордан закранулі тэму транснацыянальных рэпрэсіяў, якія датычацца беларусаў, што бяруць актыўны ўдзел у акцыях салідарнасці за мяжой, і сітуацыю з экстрадыцыяй Андрэя Гнёта ўладамі Сербіі.
«Таксама адной з важных тэмаў падчас сустрэчы стаў саміт NATO, які адбудзецца ў ліпені, і магчымая сустрэча з Камалай Гэрыс падчас гэтага івэнту», – паведамілі ў прэс-службе Ціханоўскай.
Нагадаем, 15–16 чэрвеня ў Швейцарыі мае адбыцца саміт міру, арганізаваны з ініцыятывы Украіны. У канферэнцыі прымуць удзел больш за 100 дэлегацыяў. Расею і Беларусь на саміт не запрасілі.
Hавiны
Ціханоўская: «У ЗША добра арыентуюцца ў беларускай сітуацыі, падтрымліваюць нашую барацьбу»
2024.06.14 09:57
Глеб Нержын belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS