Прадстаўніца Аб’яднагага пераходнага кабінету ў пытаннях нацыянальнага адраджэння Аліна Коўшык атрымала ад міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Дарыўша Вячорка адказ на свой ліст з запытам аб падтрыманне беларускіх студэнтаў.
У лісце міністр адзначае, што Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі сумесна з Міністэрствам народнай адукацыі Польшчы распрацавалі прапанову для ўнясенне змяненняў у закон «Аб сістэме адукацыі», якая дазволіць развязаць праблемы беларускіх грамадзянаў, звязаныя з пацвярджэннем адукацыі. Яны ў тым ліку датычаць легалізацыі дакументаў і даведак, атрыманых у Беларусі. Цяпер працэдура прыняцця новага закона знаходзіцца на завяршальнай стадыі.
Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі таксама накіравала рэктарам рэкамендацыі, каб ВНУ не ставілі залічэнне грамадзян Беларусі ў залежнасць ад наяўнасці ў іх завераных дакументаў, і праінфармавала іх аб зменах у правілах, якія рыхтуюцца.
Акрамя таго, плануецца павялічыць да 1800 злотых памер стыпендыяў у праграме Каліноўскага, прызначанай для рэпрэсаваных студэнтаў з Беларусі.
«Ад 1 ліпеня змены ў заканадаўства ўвойдуць у жыццё. Будзем пільнаваць, каб яны працавалі і апастыль больш быў не патрэбны для паступлення ў польскія ВНУ», – адзначыла Аліна Коўшык.
Беларусь прыпыніла пагадненне з Польшчай аб супрацы ў галіне адукацыі ў лютым 2023 года. Пазней стала вядома, што ў Беларусі перасталі выдаваць даведкі для паступлення ў замежныя вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Між тым прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў закон аб дапамозе грамадзянам Украіны, якія датычаць у тым ліку і беларусаў. Адна з паправак дае магчымасць пацвердзіць у Польшчы атэстат аб пачатковай, сярэдняй, няпоўнай сярэдняй і прафесійнай адукацыі краіны, якая дэнансавала пагадненні з Польшчай аб прызнанні дакументаў аб адукацыі. Раней пацвердзіць атэстат праз адпаведную працэдуру ў Польшчы маглі толькі асобы са статусам уцекача і дадатковай абаронай, уцекачы ад узброеных канфліктаў, стыхійных бедстваў і іншых гуманітарных крызісаў, а таксама іхныя блізкія.
Якуб Хруст belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS