Тэмпературны фон у бліжэйшыя месяцы будзе на 1 – 2 °C вышэйшым за кліматычную норму, аднак адначасова надвор’ер будзе нестабільным, распавёў у эфіры АНТ сіноптык Дзмітрый Рабаў.
Лета 2024 года ў Беларусі чакаецца вельмі цёплым, паводле прагнастычнай інфармацыі сусветных метэацэнтраў і інстытутаў. Тэмпература паветра будзе вышэйшай за кліматычную норму, якая складае +18°C, на 1 − 2°C.
Надвор’е будзе няўстойлівым – за спёкай будуць ісці перыяды інтэнсіўных зацяжных пахаладанняў і наадварот. Гэта будзе суправаджацца комплексам небяспечных прыродных з’яваў: залевамі, навальніцамі, ураганамі, градам.
Працяглыя дажджы могуць прывесці да залішняга ўвільгатнення глебы, дэфіцыту цяпла і дажджавых паводак. Падчас перыядаў спякоты магчымыя сухавеі, засуха, прыродныя пажары.
Колькасць ападкаў будзе каля кліматычнай нормы – улетку чакаецца ад 24 да 32 вільготных дзён.
2023 год стаў адным з самых цёплых у нашай краіне за ўсю гісторыю назіранняў за надвор’ем – сярэднегадавая тэмпература склала +8,7°С. Чакаецца, што 2024 год будзе адным з самых спякотных па ўсёй планеце, і гэта закране ў тым ліку Беларусь.
Hавiны
2023 год стаў трэцім з самых цёплых за гісторыю назіранняў у Беларусі. У 2024 будзе рэкордная спёка
2024.01.09 13:20
Марыя Міхалевіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS