Аднаго з дэмакратычных актывістаў пазбавілі беларускага грамадзянства. Пра гэта ў Facebook паведаміў сузаснавальнік фонду «BYSOL» Андрэй Стрыжак.
«Маем першае пазбаўленне грамадзянства за грамадска-палітычны актывізм. Новая рэпрэсіўная практыка якой мы доўга чакалі», – напісаў ён.
Імя пазбаўленага грамадзянства Андрэй Стрыжак не назваў.
«Чалавек атрымліваў грамадзянства ў 1991 годзе, калі ўсе мы сталі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Але гэта быў дадаткова складаны перыяд, канец Саўка, вельмі шмат рознага бардаку ў справаздачнасці і дакументах. І пастаўленае было пад сумнеў ягонае права на атрыманне грамадзянства. І на гэтай падставе дзяржава пазбавіла [грамадзянства] – проста паведаміла, што чалавек пазбаўлены», – сказаў кіраўнік «BYSOL» у каментары «Белсату».
Ці быў у гэтай справе адмысловы суд, невядома. Зараз чалавек знаходзіцца ў бяспецы.
У 2010 годзе беларускага грамадзянства быў пазбаўлены журналіст Павал Шарамет. Прычынай гэтага называлася наяўнасць у яго другога грамадзянства – расейскага.
«Пасля Шарамета гэта першы вядомы выпадак. Пасля 2020-га – дакладна першы, пра які вядома», – падкрэсліў Стрыжак.
На яго думку, «гэта чарговы захад рэпрэсіяў, пераследу, які выкарыстоўвае ўлада для таго, каб яшчэ больш пужаць людзей, яшчэ больш шчыміць іх і прэсаваць усімі магчымымі спосабамі».
Нагадаем, што начальнік Дэпартаменту грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун заявіў, што грамадзяне Беларусі, якіх асудзілі за «экстрэмісцкую» дзейнасць, каб не страціць беларускае грамадзянства, могуць вярнуцца ў краіну і адбыць прызначаны тэрмін пакарання. У сваю чаргу гісторык Аляксандр Фрыдман мяркуе, што ў Беларусі ўжо могуць быць складзеныя адпаведныя спісы асобаў на выкасаванне з беларускага грамадзянства.
Меркаванні
Сіні пашпарт, як жа ты мне дораг
2023.08.22 11:31
Якуб Хруст belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS