У Менскім гарадскім судзе 6 чэрвеня распачаўся чарговы суд за данаты: 56-гадоваму праграмісту Анатолю Валадзько пагражае да 12 гадоў зняволення. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».
Паводле праваабаронцаў, праграміста Анатоля Валадзько абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 290-1 («Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці») і арт. 361-2 («Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання»). Справу разглядае Алена Ананіч. Мужчыне пагражае да 12 гадоў зняволення.
Яго сукамернік па ізалятару на вуліцы Акрэсціна распавёў «Вясне», што Анатоль Валодзька адмовіўся выплочваць «ахвяраванні», якія супрацоўнікі КДБ пад пагрозамі патрабуюць выплаціць тым, хто рабіў данаты. Мужчына не прызнаў сваёй віны. Сукамернік Анатоля сцвярджае, што гэта паслужыла прычынай далейшага пераследу – адміністратыўнага і крымінальнага.
Спачатку ў студзені 2024 году Валадзько разам з жонкай асудзілі нібыта за «дробнае хуліганства». Яго затрымалі ва ўласным доме.
«Затрымліваў ГУБАЗіК, ужывалі гвалт, у тым ліку электрашокер, але да нейкіх наступстваў для фізічнага адчування гэта, здаецца, не прывяло. Жонку, наколькі мы разумелі не затрымлівалі. Анатоль перажываў за блізкіх, у першую чаргу. У іншым, трымаўся бадзёра і выглядаў чалавекам упэўненым у сваіх перакананнях і намерах. Рассадзілі нас раней, чым сыходзілі мае суткі, то далей ужо нічога не ведаю», – распавёў сукамернік Валадзько.
Праваабаронцы канстатуюць, што ўжо больш за год беларусаў актыўна выклікаюць у КДБ і пад пагрозаю крымінальнага пераследу патрабуюць заплаціць сумы, якія ў шмат разоў перавышаюць ахвяраванні, зробленыя імі раней у фонды салідарнасці і іншыя незалежныя ініцыятывы. Пры гэтым вядомыя выпадкі, калі чалавек пагаджаўся заплаціць, аднак яго ўсё роўна кідалі ў турму.
Паводле Следчага камітэту, сума выплачаных у 2023 годзе «дабрачынных ахвяраванняў» перавысіла Br 37 млн – гэта каля $ 11,5 млн.
Hавiны
Менчука будуць паўторна судзіць за «данаты». Палітвязню пагражае да 15 гадоў
2024.02.22 10:16
Глеб Нержын belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS