A A+ A++

15-16 чэрвеня ў Швейцарыі мае адбыцца саміт міру, арганізаваны па ініцыятыве Украіны. Удзел у мерапрыемстве ўжо пацвердзілі 107 дэлегацыяў, аднак ні Джо Байдэна, ні Сі Цзінь Піна на сустрэчы не будзе. Расею і Беларусь на саміт увогуле не запрасілі. Belsat.eu тлумачыць, у чым сэнс форуму ў Швейцарыі, і пра што сведчыць склад удзельнікаў.

Здымак мак ілюстрацыйны характар. Форум міжнароднай супрацы, арганізаваны Федэральным дэпартаментам замежных спраў Швейцарыі, прысвечаны тэме міру. Базэль, Швейцарыя. 12 красавіка 2024 года.

Фота: Fabrice Coffrini / AFP / East News

Украінская формула міра і стратэгія Пуціна

Саміт міра ў Швейцарыі быў ініцыянаваны прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім з мэтай аб’яднання міжнароднай супольнасці вакол украінскай формулы міра.

Зяленскі агучыў 10 пунктаў формулы міру восенню 2022 года і з таго часу прасоўвае яе на дыпламатычным узроўні як базу для будучага мірнага пагаднення паміж Украінай і Расеяй. Ключавыя пункты гэтай ініцыятывы: патрабаванне поўнага вываду расейскіх войскаў і аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, прыцягненне да адказнасці вінаватых у агрэсіі ды кампенсацыя шкоды, а таксама гарантыі бяспекі для Украіны дзеля перадухілення новай агрэсіі. Акрамя таго, закранаюцца і больш універсальныя для сусветнай супольнасці тэмы: супрацьдзеянне экацыду, забеспячэнне радыяцыйнай, ядравай, харчовай і энергетычнай бяспекі.

Расею на саміт у Швейцарыі не запрасілі, бо Масква катэгарычна не прымае ўкраінскую формулу міра. Не была запрошана і Беларусь, як хаўрусніца Расеі ў вайне з Украінай. Масква і Менск жорстка крытыкуюць ідэю мірнага саміту, называючы ініцыятыву бессэнсоўнай.

«Без нас нічога вырашыць немагчыма», – настойвае Уладзімір Пуцін.

Насамрэч ніхто і не збіраецца заключаць мір без Расеі. Урад Швейцарыі, які ўзяў на сябе арганізацыю саміту, прызнае, што ў далейшым Расею прыйдзецца запрасіць, бо «мірны працэс без Расеі немагчымы». Аднак спачатку трэба «стварыць агульнае разуменне» таго, як дасягнуць «ўсёабдымнага, справядлівага і трывалага міру для Украіны ў адпаведнасці з міжнародным правам і статутам ААН».

Здымак мак ілюстрацыйны характар. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступае падчас прэс-канферэнцыі ў Сінгапуры. 2 чэрвеня 2024 года.

Фота: Vincent Thian / AP Photo / East News

Украіна плануе пры дапамозе мірнага саміту ў Швейцарыі забяспечыць сабе максімальна шырокае міжнароднае падтрыманне і павялічыць дыпламатычны ціск на Расею. Пытанне пры гэтым не ў пазіцыі Захаду – дэ-факта саюзнікі падтрымліваюць 10 пунктаў Зяленскага. Галоўнае зацікавіць у формуле міра астатні свет. Наяўнасць сусветнага кансэнсусу наконт прынцыпаў мірнага ўрэгулявання дазволіць Украіне разлічваць на тое, што ў выпадку рэальных перамоваў з Расеяй афіцыйны Кіеў з палітычнага пункту гледжання будзе знаходзіцца ў выйгрышным становішчы і таму здолее адстаяць свае ўмовы міру.

Хаця Крэмль усяляк імкнецца прынізіць значнасць саміту ў Швейцарыі, насамрэч расейскае кіраўніцтва ставіцца да гэтай падзеі вельмі сур’ёзна.

Фактычна стратэгія Пуціна ў вайне супраць Украіны асноўваецца на дапушчэнні, што Захад не будзе бясконца дапамагаць афіцыйнаму Кіеву – раней ці пазней саюзнікам вайна надакучыць і яны вырашаць дамовіцца з Пуціным. Саміт у Швейцарыі б’е як раз па гэтым ключавым пункце пуцінскай стратэгіі. Чым шырэйшым будзе падтрыманне ўкраінскай формулы міру, тым меншая імавернасць таго, што Захад праявіць слабасць і вырашыць пайсці на здзелку за кошт Украіны.

Таму Пуцін зацікаўлены ў правале саміту, для чаго прыкладаецца шмат намаганняў на палітычным і прапагандысцкім узроўні. З аднаго боку, Крэмль заяўляе, што гатовы да мірных перамоваў і заклікае вярнуцца да таго варыянту пагаднення, які абмяркоўваўся ў Стамбуле ў сакавіку 2022-га («Белсат» раней тлумачыў, у чым тут падвох). З іншага боку, Масква заклікае «сусветную большасць» не ўдзельнічаць у саміце ў Швейцарыі, бо там нібыта хочуць выставіць Расеі «непрымальны ўльтыматум».

Аналітыка

Барацьба за новы сусветны парадак. Аналізуем геапалітычныя працэсы 2023 года

2023.12.29 06:00

Без Байдэн, Кітаю і глабальнага Поўдня

На мірны саміт былі запрошаны больш за 160 дэлегацый. Па стане на 3 чэрвеня пацвердзілі свой удзел 107 дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў. На саміце, у прыватнасці, чакаюць канцлера Нямеччыны Оляфа Шольца, прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, прэм’ер-міністарку Італіі Джорджу Мелані, прэмʼера Канады Джасціна Трудо і прэм’ера Японіі Фуміо Кісіду, а таксама іншых сусветных лідараў. Аднак ужо цяпер відавочна, што агульны ўзровень міжнароднага прадстаўніцтва на форуме будзе істотна ніжэй, чым разлічваў афіцыйны Кіеў.

26 траўня на фоне руінаў знішчанай ракетным ударам тыпаграфіі ў Харкаве Уладзімір Зяленскі запісаў адмысловы зварот да прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і лідара КНР Сі Цзінь Піна. Ён заклікаў іх падтрымаць ініцыятыву саміту міра і прыняць у мерапрыестве ўдзел асабіста. Аднак Байдэн і Сі запрашэнне не прынялі.

Белы дом саму ініцыятыву адназначна падтрымлівае, але замест Байдэна ў Швейцарыю паедзе віцэ-прэзідэнтка Камала Харыс. Фармальна прэзідэнт ЗША не можа прыняць удзел у саміце праз тое, што ў яго запланавана важнае перадвыбарчае мерапрыемства ў Каліфорніі. Аднак падобная расстаноўка прыярытэтаў сама па сабе сведчыць пра тое, што Байдэн лічыць гэтую ініцыятыву не надта перспектыўнай. Гэта – знак для ўсяго астатняга свету. Паводле Зяленскага, Пуцін такому рашэнню Байдэна будзе «апладзіраваць стоячы».

Кітай увогуле не збіраецца дасылаць дэлегацыю ў Швейцарыю. Прычына – няўдзел у саміце Расеі. «Кітай заўсёды сцвярджае, што міжнародная мірная канферэнцыя павінна адпавядаць тром важным умовам: прызнанне з боку як Расеі, гэтак і Украіны, роўны ўдзел усіх бакоў і справядлівае абмеркаванне ўсіх мірных планаў. У адваротным выпадку мірная канферэнцыя наўрад ці зможа адыграць істотную ролю ў аднаўленні свету», – падкрэслілі ў МЗС КНР.

Здымак мак ілюстрацыйны характар. Украінскі салдат з 58-й матарызаванай брыгады ЗСУ шукае ў небе варожыя беспілотнікі на лініі фронту ў Данецкай вобласці, Украіна. 13 красавіка 2024 года.

Фота: Thomas Peter / Reuters / Forum

Цікава, што летась адмысловы прадстаўнік кітайскага ўраду ў пытаннях Еўразіі Лі Хуэй браў удзел у канферэнцыі ў Джыдзе, дзе без удзелу РФ таксама абмяркоўвалася ўкраінская формула міру. Па сутнасці, сустрэча ў Джыдзе была адным этапаў на шляху да саміту ў Швейцарыі. Тады прысутнасць Лі Хуэй на канферэнцыі ўспрымалася як спроба КНР дыстанцыявацца ад Расеі ва ўкраінскім пытанні. Цяперашняя адмова, пра што было заяўлена праз два тыдні пасля візіту Пуціна ў Кітай, наадварот успрымаецца як трывожная прыкмета збліжэння пазіцыяў Пекіну і Масквы.

Больш за тое, паводле Зяленскага, Кітай спрабуе адгаварыць ад удзелу ў саміце міру трэція краіны. Мяркуючы па ўсім, у першую чаргу маюцца на ўвазе дзяржавы так званага глабальнага Поўдня, на якія Пекін мае вялікі ўплыў і якія імкнецца аб’яднаць пад сваім крылом.

Вядома, што ў саміце не прыме ўдзел адзін з ключавых гульцоў на Блізкім Усходзе – Саудаўская Аравія. Гэтая краіна таксама спаслалася на тое, што ў Швейцарыю не запрасілі Расею. Хаця падчас леташняй канферэнцыі ў Джыдзе, якую ладзілі самі саудыты, іх гэта не турбавала.

Бразілія і Індыя разглядаюць магчымасць адправіць сваіх прадстаўнікоў на саміт у Швейцарыю, аднак дакладна не на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў. Больш за тое, Бразілія разам з Кітаем прапанавалі правесці альтэрнатыўны саміт, у якім бы прынялі ўдзел і Украіна, і Расея.

Здымак мак ілюстрацыйны характар. Від на раёны Падол і Абалонь у Кіеве, Украіна. 28 траўня 2024 года.

Фота: Уладзіслаў Максіменка / Белсат

Насамрэч менавіта ўцягненне ў мірны працэс Кітаю і краінаў глабальнага Поўдню была галоўнай дыпламатычнай задачай Украіны на этапе арганізацыі саміту. Хаця канчатковы спіс удзельнікаў пакуль не абвешчаны, падобна на тое, што дасягнуць прарыву ў гэтым кірунку афіцыйны Кіеў усё-такі не здолеў.

Што будзе абмяркоўвацца

Як распавёў журналістам Уладзімір Зяленскі, падчас саміту ў Швейцарыі на абмеркаванне будзе вынесена толькі тры з 10 пунктаў формулы міру: ядравая бяспека (яна звязаная з тым, што расейцы кантралююць украінскую АЭС у Энергадары), сусветная харчовая бяспека (праблема экспарту ўкраінскага збожжа ва ўмовах вайны) і абмен ваеннапалоннымі ў фармаце ўсіх на ўсіх). То бок у парадак дня трапілі толькі найбольш нейтральныя па сваім змесце пытанні.

«Мы выносім тры пункты, якія абʼядноўваюць усе краіны. Таму што многія краіны, якія балансуюць паміж Украінай і Расеяй, яны гавораць – ну, ёсць складаныя рэчы, якія без рускіх не вырашаюцца і г. д. Вось мы адсунулі ў бок тое, што можа разʼядноўваць краіны», – патлумачыў Зяленскі.

Такім чынам, умовы завяршэння вайны ў Швейцарыі абмяркоўвацца ў прынцыпе не будуць.

«Ніхто не павінен мець перабольшаных чаканняў, – папярэдзіў нямецкі канцлер Оляф Шольц, – Мы не вядзем там перамовы аб заканчэнні вайны. У лепшым выпадку, гэта пачатак працэсу, які можа прывесці да прамых перамоваў паміж Украінай і Расеяй».

Асцярожна каментуе перспектывы саміту і Зяленскі:

«Мы робім першыя крокі, яны як у дзіцяці маленькага. Першыя, няўстойлівыя, але важна, каб іх падтрымлівалі. І гэта правільныя крокі, яны сапраўды наперад, яны сапраўды да міру, не да вайны».

Менавіта як першы крок успрымаюць саміт у Швейцарыіі краіны Еўразвязу. Паводле агенцтва Bloomberg, кіраўнікі МЗС дзяржаваў ЕЗ ужо думаюць над тым, як перайсці да наступнага саміту, куды можна было б запрасіць Расею. У якасці магчымага месца правядзення форуму разглядаецца Саудаўская Аравія, меркаваны час – восень 2024 года.

Глеб Нержын belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułZmiany w wypłatach 800 plus. W czerwcu rodziców czekają niespodzianki [TERMINY]
Następny artykułCzesi wycofali z obiegu banknoty. To ostatni moment, żeby je łatwo wymienić