На Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме намеснік міністра замежных спраў Расеі Міхаіл Галузін заявіў, што ў снежні Менск і Масква плануюць падпісаць дамову аб гарантыях бяспекі. Пра гэта паведамляе ТАСС.
«Вялікую ўвагу мы ўдзяляем пытанням забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы, каардынуючы распрацоўку двухбаковай міждзяржаўнай дамовы аб узаемных гарантыях у гэтай сферы і аказваючы садзейнічанне нашым саветам бяспекі ў працы над Канцэпцыяй бяспекі Саюзнай дзяржавы.
Разлічваем на адначасовае прыняцце гэтых дакументаў у ходзе снежаньскага пасяджэння Найвышэйшага дзяржаўнага савету, прымеркаванага да 25-годдзя нашага аб’яднання», – заявіў намеснік міністра замежных спраў Расеі Міхаіл Галузін.
Прадстаўнік МЗС РФ не патлумачыў, у чым сэнс новай дамовы.
У красавіку 2023 году Аляксандр Лукашэнка заявіў: яму патрэбныя гарантыі, што ў выпадку агрэсіі Расейская Федэрацыя будзе абараняць Беларусь як уласную тэрыторыю. Пры гэтым ён не патлумачыў канкрэтна, як павінны выглядаць гэтыя гарантыі з юрыдычнага пункту гледзішча, але узгадаў прапанову Уладзіміра Пуціна на гэта конт: «Нам трэба прарэвізаваць усе нашы дамовы і пагадненні – Беларусі і Расеі, – паглядзець, які нарматыўны прававы акт міждзяржаўнага характару трэба прыняць зараз, каб гарантаваць поўную бяспеку Беларусі».
Пры гэтым Расея і Беларусь і так ужо маюць узаемныя абавязкі ў вайсковай сферы. Напрыклад, пункце 20 супольнай ваеннай дактрыны Саюзнай дзяржавы гаворыцца, што «дзяржавы-ўдзельніцы разглядаюць любыя дзеянні з выкарыстаннем ваеннай сілы, накіраваныя супраць любой з дзяржаваў-удзельніц, як замах на Саюзную дзяржаву ў цэлым і будуць рабіць адпаведныя захады ў адказ з выкарыстаннем усіх сілаў і сродкаў у іх распараджэнні». Аналагічныя абавязкі замацаваныя ў дамове АДКБ.
Аналітыка
Вайна на чужой зямлі, злы Захад і касмапаліты. Што трэба ведаць пра новую Ваенную дактрыну
2024.04.29 07:00
Глеб Нержын belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS