A A+ A++

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і Беларусь падпісалі пагадненне «аб супрацы ў галіне бяспекі і супрацьдзеяння тэрарызму». Дакумент апублікавалі на Нацыянальным прававым партале. Угода прадугледжвае абмен інфармацыяй пра тэрарыстаў і экстрэмістаў, аднак не выключае супрацы «ў іншых узаемаўзгодненых формах».

Dubai Marina skyline

Дубай. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Dubai Marina skyline.

Фота: A.Savin / Wikipedia

З боку Беларусі пагадненне з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі падпісаў міністр унутраных справаў Іван Кубракоў.

Дакумент прызначаны для абмену інфармацыяй «з мэтаю перадухілення, выяўлення і супрацьдзеяння ўсім формам злачыннасці». Пры гэтым асобна згадваюцца такія злачынствы:

  • Экстрэмізм, тэрарызм і дзейнасць тэрарыстычных групаў;
  • Фінансаванне тэрарызму;
  • Дзейнасць наймітаў і ўдзел асобаў ва ўзброеным канфлікце без упаўнаважання дзяржавы;
  • Вытворчасць і абарот зброі;
  • Кібертэрарызм і злачынствы ў IT-сферы;
  • Гандаль людзьмі, арганізацыя прастытуцыі, выкраданне людзей;
  • Карупцыя.

Хаця пагадненне прадугледжвае толькі абмен досведам і інфармацыяй, там пазначана, што «бакі могуць здзяйсняць супрацу ў іншых узаемаўзгодненых формах».

У дакуменце дэталёва распісана, як сілавікі дзвюх краінаў будуць запытваць інфармацыю. У тэрміновых выпадках такія запыты могуць быць нават вуснымі.

Бакі маюць права адмовіцца даваць інфармацыю, калі гэта можа нашкодзіць бяспецы, суверэнітэту, супярэчыць нацыянальнаму заканадаўству ці міжнародным абавязанням або калі ўчынак, з нагоды якога накіроўваецца запыт, не лічыцца злачынствам у другой краіне.

Акрамя таго, пагадненне прадугледжвае стварэнне Сумеснага камітэту бяспекі, куды залучаць прадстаўнікоў МУС абедзвюх дзяржаваў. Гэты камітэт будзе збірацца рэгулярна і па чарзе то ў адной краіне, то ў другой.

Раней адвакат Алесь Міхалевіч у размове з «Белсатам» апавёў, куды лепей не ездзіць беларусам, якім на радзіме пагражае палітычны пераслед. Юрыст казаў, што Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, а таксама Егіпет і Саудаўская Аравія, не надта бяспечныя праз нізкі ўзровень прававой культуры.

Разбор

Адкуль могуць дэпартаваць і экстрадаваць у Беларусь на палітычны запыт, а дзе бяспечна

2024.02.04 13:00

Сцяпан Кубік belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułWyniki głosowania EHA Awards 2024 na najlepszy sprzęt komputerowy, laptopy, peryferia, smartfony i technologie
Następny artykułTo będzie hit wakacji 2024 wśród Polaków. Tanio, ciepło i plaże jak w raju