A A+ A++

Сярод беларускіх бізнесоўцаў з’явіўся запыт на беларускую мову. І гаворка не толькі пра маркетынг, але і пра выкарыстанне яе для працоўных зносінаў ды ў прыватным жыцці. Як адбываецца абеларушванне бізнесу – у нашай праграме.

Госця праграмы – Марына Гірын, віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA – Association of Belarusian Business Abroad). Гэтая арганізацыя карыстаецца дзвюма мовамі, беларускай і англійскай.

Марына распавяла нам, ці існуюць беларускамоўныя мільянеры, колькі часу займае пераход на беларускую мову новых чальцоў каманды ABBA і як асацыяцыя заахвочвае прадпрымальнікаў змяняць беларускае грамадства да лепшага.

У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч нагадае паўзабытыя карысныя словы саймаваць і саймікаваць.

Кола прыхільнікаў – рус. круг приверженцев

Носьбіт – рус. носитель

Як маецца = як жыве

Бізнесовец = бізнесмен

Пякучы – рус. жгучий

Сціплы – рус. скромный

Прыбыткі = даходы

Прынамсі = як мінімум

Заможнасць = дастатак

Адзначыць – рус. отметить

Свядомы – рус. сознательный

Абставіны – рус. обстоятельства

Пазіцыя = пасада

Установа – рус. учреждение

Прыклад – рус. пример

Выкарыстоўваць – рус. использовать

Далучацца – рус. присоединяться

Рэчышча – рус. русло

Падштурхнуць – рус. подтолкнуть

Узбагачаць = папаўняць

Настаўнік – рус. учитель

Саромецца – рус. стыдиться

Шанаваць = даражыць нечым

Надта = вельмі, дужа

Асоба = чалавек

Люты – рус. февраль

Каштоўнасць – рус. ценность

У мяне да іх пытанні – рус. у меня к ним вопросы

Адказнасць – рус. ответственность

Па сутнасці – рус. по существу

Напрамак, кірунак – рус. направление

Падаткі – рус. налоги

Грамадства – рус. общество

Пэўны = канкрэтны

Перашкаджаць – рус. мешать

У адным чаўне – рус. в одной лодке

Тыдзень таму – рус. неделю назад

Меркаванне – рус. мнение

Кіраўніцтва – рус. руководство

Побач – рус. рядом

Сварка – рус. ссора

Пасварыцца – рус. поругаться

Лаянкавы – рус. ругательный

Ласкавая = мяккая

Спрэчка – рус. спор

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułDzień Dziecka w „Trójce”
Następny artykułDziałkowcy nie będą zadowoleni. Czekają ich wyższe rachunki za prąd