A A+ A++

У Гомельскім абласным судзе 5 чэрвеня пройдзе разгляд справы нарадзінца Петрыкава Дзяніса Жалязка. Маладзёна абвінавачваюць ажно паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу РБ.

Дзяніс Жалязко.

Фота: «Гомельская Вясна»

Дзяніса абвінавачваюць у распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК), паклёпе (арт. 188 КК), незаконных дзеяннях у дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестках (ч. 3 арт. 203-1 КК), арганізацыі і рыхтаванні дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (ч. 1 арт. 342), спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК), паклёпе ў дачыненні Аляксандра Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367 КК), у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1).

На гэты момант акалічнасці справы невядомыя, іх высвятляюць праваабаронцы. Справу будзе весці суддзя Дзмітрый Казлоў, які выносіў прысуд былому журналісту Андрэю Толчыну.

Вядома, што апошні запіс на старонцы Дзяніса ў «Facebook» быў зроблены ў сакавіку 2022 года.

Паводле праваабаронцаў, Дзяніс Жалязко нарадзіўся ў Петрыкаве і скончыў Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыіі, працаваў у гандлёвым доме Рагачоўскага малочнакансервавага камбінату ў Гомлі.

Раман Шавель belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułLN K: Bułgaria po kolejnej porażce nadal na ostatnim miejscu w tabeli
Następny artykułDonald Trump przeprosił się z TikTokiem