Польшча ў канцы траўня ўвяла санкцыі супраць прадпрыемства «Мазырсоль», даведаўся партал «Беларус і рынак».
Рашэнне аб замарожванні актываў і выключэнні беларускага прадпрыемства з дзяржаўных закупак прыняў кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семаняк.
У абгрунтаванні адзначаецца, што «Мазырсоль» уваходзіць у склад дзяржаўнага канцэрну «Белдзяржхарчпрам», які падпарадкоўваецца Савету міністраў РБ. У сувязі з гэтым накладанне санкцыяў на «Мазырсоль» «знізіць экспартныя магчымасці кампаніі, а значыць, паўплывае на аб’ём сродкаў, якія пералічаюцца ў беларускі бюджэт».
Прапанову аб увядзенні санкцыяў Томаш Семаняк падтрымаў на фоне чарговай эскалацыі на беларуска-польскім памежжы.
Як адзначае «Беларусы і рынак», у канцы 2023 года з прапановай увесці санкцыі супраць «Мазырсолі» і «Беларуськалія» выступалі некамерцыйная арганізацыя «Польская соль» і кампанія «Ciech». Паводле іх, Польшча стала мастком для транзіту беларускай солі ў іншыя краіны рэгіёну, а названыя беларускія кампаніі ўяўляюць сур’ёзную канкурэнцыю польскім вытворцам.
У 2021 годзе на рынак Еўразвязу Беларусь паставіла кухоннай солі на 22 мільёна еўра, з якіх у Польшчу – на 5 мільёнаў. У 2022 годзе аб’ёмы паставак солі ў ЕЗ знізіліся да дзесяці мільёнаў еўраў.
Раман Шавель belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS