A A+ A++

У 2023 годзе мянчук вяртаўся з адпачынку ў Турэччыне, падчас вячэры ў самалёце пашкодзіў зуб. Як вынікае з матэрыялаў, апублікаваных на сайце Вярхоўнага суду, вінаватым у гэтым суддзя прызнаў не пастаўніка ежы, не авіякампанію і не самаго пасажыра, а тураператара.

Самалёт «Белавія»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Самалёт «Белавія».

Скрыншот: belavia.airlines / Instagram

Турыст тлумачыў, што набыў тур Менск–Анталья–Менск у кампаніі «АнексТурБай», і калі ляцеў дамоў, пашкодзіў зуб аб костку чарнасліву, якая трапілася ў вячэры, якую прапанавалі прадстаўнікі авіякампаніі «Белавія».

Тураператар адмовіўся аплаціць аднаўленне зуба, таму мужчына адрамантаваў зуб за свае грошы (заплаціў 171 рубель 76 капеек) і падаў на тураператара ў суд, запытаўшы яшчэ 1500 рублёў маральнай кампенсацыі.

Суддзя Партызанскага раёну Менску вырашыў, што вінаваты тураператар: «АнексТурБай» нясе адказнасць за неналежнае выкананне абавязкаў арганізацыяў, якія прыцягнуў, у тым ліку тых, якія перавозяць турыстаў і прадстаўляюць ім харчаванне.

Таму суддзя пастанавіў кампенсаваць турысту страты ў 171,76 рубля, заплаціць за маральныя пакуты 500 рублёў і за юрыдычныя выдаткі 1400 рублёў, а яшчэ 185 рублёў дзяржаўнага мыту. Чаму адказнасць не ўсклалі на пастаўніка ежы, незразумела.

Але магчыма, пра гэты самы выпадак раней пісалі на сайце Рэспубліканскага саюзу турыстычнай індустрыі: расказвалі пра пасажыра, які зламаў зуб аб чарнасліў з косткай.

«Авіякампанія заявіла, што адказнасць ляжыць на кейтэрынгавай кампаніі. Тая, у сваю чаргу, указала на пастаўшчыка чарнасліву, які сцвярджаў, што імавернасць наяўнасці костачак мінімальная. Па факце кампенсаваць шкоду замоўніку, згодна з рашэннем суду, абавязалі тураператара: чартар арандаваў ён, турыст таксама ягоны».

Агляд

Усё менш тураў у Еўропу і больш азіяцкіх ды афрыканскіх напрамкаў: куды ляцець у адпачынак з Менску?

2024.05.24 07:25

Алесь Наваборскі belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułLedwo wyrzucono Norbiego, a on nie miał szans poprowadzić nawet odcinka. Ujawnia plany
Następny artykułBPT Challenge Stare Jabłonki: Ciężka sytuacja Polaków. Na trzy pojedynki zero awansów