A A+ A++

Пакуль генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг кажа, што Украіна «ўсё яшчэ можа перамагчы» пры ўмове трывалай падтрымкі саюзнікаў, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наракае, што свет «трэці год не адважваецца паводзіць сябе з тэрарыстамі так, як яны таго заслугоўваюць». Але некаторыя зрухі ў пастаўках ёсць.

Самалёты F-16.

Фота: Fmn.dk

Як піша «Financial Times» са спасылкай на ўласныя крыніцы, Украіна і Злучаныя Штаты маюць падпісаць перад мірным самітам у Швейцарыі 15–16 чэрвеня маюць падпісаць вялікую дамову па бяспецы: імаверна, гэта адбудзецца на сустрэчы прэзідэнтаў Джо Байдэна і Уладзіміра Зяленскага на саміце «Вялікай сямёркі» ў Італіі 13–15 чэрвеня. Угода мае прадугледжваць дапамогу Украіне ў розных сферах і наблізіць яе да далучэння да NATO.

Тым часам «Reuters» сцвярджае, што Францыя можа абвясціць пра адпраўку вайсковых інструктараў ва Украіну ўжо на наступным тыдні падчас візіту Зяленскага. Дыпламаты расказалі, што спачатку Францыя мае выслаць абмежаваную колькасць спецыялістаў для ацэнак магчымасці місіі, а затым направіць некалькі сотняў інструктараў з акцэнтам на размінаванні, падтрымцы тэхнічнага стану тэхнікі, тэхнічным досведзе ў авіяцыі. Таксама Францыя мае ўзброіць і трэнаваць украінскую мотастралковую брыгаду.

Міністэрства замежных справаў Чэхіі, як перадае «Європейська правда», падлічыла, што анансаваная ў лютым ініцыятыва паставак снарадаў для Украіны можа забяспечыць 50–100 тысяч снарадаў буйнога калібру на месяц. Першыя буйныя пастаўкі плануюць ужо ў чэрвені. Пастаўляць маюць снарады калібраў 122 і 155 мм.

Прэзідэнт Эстоніі падпісаў 30 траўня закон, які дазволіць канфіскоўваць расейскія актывы і кампенсаваць імі шкоду Украіне пры ўмове, што гэтыя актывы належалі кампаніям і асобам, якія спрыялі агрэсіі ці былі задзейнічаныя ў ёй.

Меркаванні

Палітычных рычагоў спыніць расейскіх акупантаў няма. Як рэалізаваць «Формулу міру Зяленскага»?

2024.05.30 08:29

Швецыя 29 траўня абвясціла, што дасць Украіне чарговы пакет дапамогі (ужо 16-ы) на суму каля 1,6 млрд еўра, і ў гэтым пакеце будзе самалёт радыёлакацыйнай выведкі «ASC 890» (пазней у Швецыі ўдакладнілі, што самалётаў дадуць два). Самалёт, як пішуць, дасць Украіне цалкам новыя магчымасці выведкі і кіравання баявымі дзеяннямі супраць цэляў у паветры і на моры. У Расеі ёсць падобныя самалёты – «А-50». Але Украіна збіла ўжо два такіх, а яшчэ адзін пашкодзілі ў Мачулішчах. У залежнасці ад стану апошняга самалёта, у Расеі засталося 4 ці 5 «А-50».

Прэм’ер-міністарка Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн заявіла, што Украіна можа выкарыстоўваць зброю, пастаўленую Даніяй, у тым ліку за сваімі межамі – то значыць, па цэлях у Расеі. Умова – каб гэта адпавядала міжнароднаму праву. Украіна чакае ад Даніі сярод іншага 19 знішчальнікаў «F-16», а агулам Данія дапамагла Украіне на суму звыш 4 млрд еўра.

Як падлічыла «Слово і діло», цяпер 13 краінаў (а таксама Генеральны сакратар NATO) падтрымлівае зняцце абмежаванняў на ўдары па тэрыторыі Расеі заходняй зброяй, яшчэ адна краіна, Злучаныя Штаты, не падтрымлівае, але пакідае права выбару за Украінай. Супраць – Нямеччына, Італія і Бельгія.

Ды пакуль дапамогі не дастаткова, Расея мае ў вайне ва Украіне лакальныя і сціплыя, але пастаянныя поспехі і, як адзначае амерыканскі Інстытут вывучэння вайны, рыхтуе сваё насельніцтва да працяглай вайны.

Аналітыка

Ці гатовы Захад павышаць стаўкі, каб спыніць расейскую агрэсію ва Украіне?

2024.05.30 07:07

Алесь Наваборскі belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułКоли Франція може оголосити про відправлення військових в Україну: ЗМІ назвали дату
Następny artykułIga Świątek – Marie Bouzkova. Relacja live i wynik na żywo Roland Garros