A A+ A++

Сілавікі затрымалі актора Тэатру юнага гледача за ўдзел у пратэстах 2020 года. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў.

Аляксандр Гладкі.

Фота: beltuz.by

Імя затрыманага – Аляксандр Гладкі, паведамляе «Медыязона». Па інфармацыі Zerkalo.io, мужчыну забралі наўпрост з працоўнага месца.

На відэа, якое запісалі сілавікі, мужчына сядзіць у кайданках, распавядае, што працуе ў тэатры, у 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэсных акцыях у Менску, быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, зарэгістраваўся ў чат-боце «Плану Перамога», паведамляе, што ён затрыманы па адміністратыўнай і крымінальнай справах.

У допісе ў праўладным канале сцвярджаецца, што актор «атрымаў паведамленне ад Азарава» (гаворка пра рассылку з заклікам галасаваць за блок кіраўніка BYPOL Аляксандра Азарава на выбарах у Каардынацыйную раду).

Hавiны

Сілавікі затрымалі адміністратарку чату «Беларусы ў Турцыі»

2024.05.27 12:46

У чым менавіта абвінавачваюць актора, не ўдакладняецца.

Аляксандр Гладкі нарадзіўся ў 1982 годзе. У 2006 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, пасля чаго пачаў працаваць у Тэатры юнага гледача.

На відэа ў канале сілавікоў актор кажа, што быў задзейнічаны ў прэм’еры, якая цяпер, магчыма, не адбудзецца.

У траўні ў тэатры адбылася прэм’ера спектаклю «Джульета. Рамэа. Шэкспір», у якім граў Гладкі, зазначае Zerkalo.io. Затрыманага актора замянілі іншым выканаўцам, і прэм’ера адбылася.

Hавiны

Дзевяць гадоў за данаты і новыя палітвязні

2024.05.28 23:08

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułPark wodny ponownie otwarty od czwartku
Następny artykułMARKA S.A.: Zwołanie ZWZA na dzień 27 czerwca 2024 roku.