A A+ A++

Затрыманы начальнік Галоўнага ўпраўлення сувязі ўзброеных сілаў Расеі, намеснік начальніка Генеральнага штабу Валерыя Герасімава, генерал-лейтэнант Вадзім Шамарын. Пра гэта піша «Коммерсантъ» са спасылкай на свае крыніцы.

Вадзім Шамарын.

Фота: Міністэрства абароны Расеі

Вадзім Шамарын арыштаваны пакуль на два месяцы ў межах крымінальнай справы аб меркаваных махінацыях. У яго ўдома прайшоў ператрус. Па яго выніках Шамарына даставілі на допыт у галоўнае вайсковае следчае ўпраўленне Следчага камітэту Расеі.

Гэта ўжо чацвёрты арыштаваны ў Расеі высокапастаўлены вайсковы чыноўнік за даволі кароткі час. 23 красавіка быў затрыманы намеснік міністра абароны Расеі Цімур Іваноў. Яго абвінавацілі ў атрыманні хабараў у 2018–2023 гадах.

14 траўня сталася вядома пра затрыманне начальніка Галоўнага ўпраўлення кадраў Мінабароны генерал-лейтэнанта Юрыя Кузняцова. Яго падазраюць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры.

А 17 траўня арыштаваны былы камандуючы 58-й арміяй Паўднёвай вайсковай акругі Іван Папоў у справе аб асабліва буйным махлярстве.

У 2020 годзе таксама ў справе аб махінацыях і карупцыі быў арыштаваны папярэднік Шамарына на пасадзе намесніка Генштабу Расеі, генерал-палкоўнік Халіл Арсланаў.

Hавiны

Расейскі генерал скраў вайсковыя грошы, каб абсталяваць свой дом

2022.07.30 14:56

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykuł4532 zwolnione osoby, 44 poszkodowane studia, 80 skasowanych gier. Oto efekt transformacji w Embracer Group
Następny artykułKs. Bartczak przy grobie Jana Pawła II: Papież żył Eucharystią i świadczył o niej życiem