Сілавікі працягваюць караць беларусаў як унутры краіны, так і за яе межамі.
Мужа і жонку асудзілі за ўдзел у двух маршах 2020-га
Мужа і жонку Сяргея і Дзіяну Данчанкаў асудзілі за ўдзел у двух маршах 2020-га ў Менску – 23 жніўня і 20 верасня. Яны атрымалі па 2,5 года «хатняй хіміі» (суддзя – Анастасія Ачалава), паведамляюць праваабаронцы.
У сям’і ёсць дзіця, Дзіяна знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Да суда Данчанкі знаходзіліся пад закладам у памеры 20 тысяч рублёў кожны.
Жыхара Рэчыцы затрымалі за каментары
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне ў Рэчыцы мужчыны, які працаваў на заводзе па вытворчасці цвікоў, піша «Палеская вясна».
Сцвярджаецца, што затрыманы нібыта пакідаў абразлівыя каментары пра міліцыянтаў, грамадзян Расеі і яе вайскоўцаў.
Справа 257-мі
Цэнтральны апарат Следчага камітэту распачаў крымінальныя справы супраць тых, хто балатуецца ў каардынацыйную раду, фігурантамі сталі 257 чалавек, паведамляе прэс-служба ведамства.
Справы распачатыя па артыкулах аб змове з мэтай захопу ўлады, закліках да дзеянняў супраць нацбяспекі, стварэнні «экстрэмісцкага» фармавання і садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці (артыкулы 357, 361, 361-1 і 361-4 КК), паведамляе прэс-служба ведамства.
«Паводле наяўнага алгарытму, у рамках расследавання крымінальнай справы атрыманая інфармацыя аб абʼектах нерухомасці і маёмасці на тэрыторыі краіны. Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць і іншыя працэсуальныя мерапрыемствы», – сказана ў паведамленні СК.
Раней усе спісы былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Hавiны
СК распачаў крымінальныя справы супраць усіх кандыдатаў на выбарах у Каардынацыйную раду
2024.05.21 13:05
Паліне Шарэнда-Панасюк ужо трэці раз выставілі абвінавачванне ў «непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі». Пра гэта @mediazona_by распавёў яе муж Андрэй Шарэнда. Меркавалася, што палітзняволеная выйдзе на волю 21 траўня. Але з калоніі яе адправілі ў следчы ізалятар у Гомлі, была распачатая новая крымінальная справа.
Hавiны
Паліне Шарэндзе-Панасюк выстаўленае новае абвінавачванне
2024.05.21 17:15
У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 19 чалавек
Гэта – Арцём Макавей, Аляксей Герман, Глеб Сахар, Кацярына Шаблінская-Іванова, Васіль Прохараў, Ларыса Прохарава, Павел Прохараў, Вікторыя Дамастрой, Уладзімір Балабановіч, Наталля Крук, Дзмітрый Цікуноў, Антон Казельскі, Людміла Ліхачэўская, Марыя Місюк, Цімафей Барысаў, Дзмітрый Захарошка, Анастасія Кліменка, Аляксандр Пуліновіч і Данііл Герасім. Беларускія праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Сярод новых палітвязняў ёсць двое грамадзян Украіны – Макавей і Місюк.
На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца 1393 палітычных зняволеных.
Ася Саковіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS