Паліне Шарэндзе-Панасюк, якая павінна была выйсці на свабоду 21 траўня, выставілі абвінавачанне ў непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі. Пра гэта паведамляе «Медиазона» са спасылкай на мужа палітзняволенай.
Тэрмін зняволення Паліны Шарэнды-Панасюк сканчаўся 21 траўня, аднак на свабоду яна не выйшла. За два дні да гэтага яе этапавалі з рэчыцкай калоніі ў гомельскі СІЗА на патрабаванне СК.
Супраць Паліны Шарэнды-Панасюк пачатая новая крымінальная справа. Палітзняволенай ужо трэці раз выставілі абвінавачанне паводле арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»).
Нагадаем, грамадскую актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі ва ўласным доме ў Берасці 3 студзеня 2021 года. Яе асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні міліцыянтаў і іх знявазе, а таксама ў знявазе Аляксандра Лукашэнкі. Потым палітзняволенай двойчы дадавалі адзін год калоніі паводле арт. 411 КК. У зняволенні Паліна Шарэнда-Панасюк зазнавала сістэматычны ціск.
У сакавіку 2024 года ў рэчыцкай калоніі БТ зняло прапагандысцкі сюжэт пра Паліну Шарэнду-Панасюк. У кадр трапіла жоўтая бірка палітзняволенай: там было пазначана, што яе тэрмін павінен скончыцца 21 траўня. На пачатку траўня сталася вядома, што Паліне Шарэндзе-Панасюк прызначылі прэвентыўны нагляд – гэта працэдура, якую выкарыстоўваюць у дачыненні тых, хто выйшаў з месцаў пазбаўлення волі. Гэты факт даў надзею на тое, што актывістку сапраўды плануюць вызваліць, а не дадаць тэрмін зноў.
Hавiны
На Змітра Дашкевіча за два месяцы да вызвалення завялі новую справу
2024.05.03 20:15
Глеб Нержын belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS