Міністэрства прамысловасці акупацыйнай адміністрацыі Запарожскай вобласці паведаміла ТАСС, што абмяркоўвае з партнёрамі ў Беларусі магчымасць вытворчасці трактароў «Беларус» на акупаваных Расеяй тэрыторыях.
Перамовы вядуць аб вытворчасці трактароў на падкантрольных Расеі тэрыторыях Запарожскай вобласці Украіны, плануюць таксама разгарнуць вытворчасць дэталяў да гэтых трактароў.
Як адзначыла «Zerkalo», перамовы наўрад ці ідуць паспяхова: пра падобныя планы заяўлялі паўгода таму. Тады казалі, што наладжваюць супольную вытворчасць па буйнавузлавой зборцы трактароў «МТЗ-82». Таксама тады абмяркоўвалі адкрыццё ў акупаванай частцы Запарожскай вобласці філіі Аршанскага мясакансервавага заводу.
Агулам на акупаваных тэрыторыях Запарожскай вобласці, паводле чыноўнікаў акупацыйнай адміністрацыі, плануюць перазапусціць чатыры прадпрыемствы, ужо перазапусцілі 135 заводаў з 201, што былі там да нападу Расеі.
30 верасня 2022 года Расея заявіла аб акупацыі чатырох вобласцяў Украіны, у тым ліку Запарожскай. Але як тады, так і цяпер Расея кантралюе толькі дзве траціны Запарожскай вобласці – абласны цэнтр захапіць так і не ўдалося, фармальна анексаваны горад рэгулярна абстрэльваюць расейскія войскі.
Трактары МТЗ раней дарылі ад імя «саюзнай дзяржавы» каледжам «Луганскай народнай рэспублікі».
Hавiны
Апошні энергаблок Запарожскай АЭС пераведзены ў стан «халоднага спынення»
2024.04.13 10:58
Алесь Наваборскі belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS