A A+ A++

Польскія памежнікі з пачатку вясны штодня выяўляюць сотні спробаў незаконнага пераходу беларуска-польскай мяжы. Такой актыўнасці не было аж з 2021 года.


Са статыстыкі, якую публікуюць польскія памежнікі (Straż Graniczna), вынікае, што з пачатку траўня прадухілілі не менш за 4 тысячы спробаў незаконнага пераходу беларуска-польскай мяжы.

17-19 траўня памежнікі мелі «тры дні неспакою»: 729 спробаў перайсці мяжу, некалькі нападаў на памежнікаў з ужываннем камення і галінаў, спроба падпаліць вайсковы пастарунак. 11 мігрантаў перадалі медыкам для аказання хуткай дапамогі. І гэта не рэкорд: 2–5 траўня зафіксавалі 949 спробаў.

Такімі тэмпамі ў траўні можа быць яшчэ больш спробаў, чым было ў красавіку – за мінулы месяц зафіксавалі 5460 спробаў незаконна перайсці беларуска-польскую мяжу.

Агулам з пачатку года на беларуска-польскай мяжы зафіксавалі звыш 13 тысяч спробаў незаконнага пераходу. Такой колькасці мігрантаў не было з 2021 года – пачатку штучна створанага беларускімі ўладамі міграцыйнага крызісу.

Пры тым аналагічнага росту актыўнасці на межах Беларусі з Літвой і Латвіяй не назіраюць: так, за мінулы дзень літоўскія памежнікі не зафіксавалі ніводнай спробы незаконнага пераходу мяжы, латвійскія – 5 спробаў.

Прычыны актывізацыі мігрантаў менавіта на мяжы з Польшчай невядомыя.

Аналітыка

Навошта Лукашэнку эскалацыя міграцыйнага крызісу на мяжы з Польшчай? Маем дзве версіі

2024.05.10 17:14

Алесь Наваборскі belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułPlan imprez i zajęć stałych w DOK Grzybowice w czerwcu 2024
Następny artykułPromocja na słuchawki Apple AirPods 3. generacji – za 709 zł (rabat do 160 zł)