A A+ A++

У Менску за ліхачамі на двухколавым транспарце будуць сачыць самі электрасамакаты. Для гэтага ў іх убудавалі сістэму штучнага інтэлекту. Яна будзе таксама фіксаваць паездкі ўдваіх, паведамляе «МІР 24».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мужчына ідзе па вуліцы каля прыпаркаваных электрасамакатаў. Менск, Беларусь. 24 траўня 2022 года.

Фота: Белсат

Парныя паездкі на электрасамакаце ў краіне строга забароненыя. Парушальнікам пагражаюць штрафы да 120 рублёў. І калі раней злавіць ліхачоў было няпроста, то зараз за выкананнем правіл будзе сачыць сістэма «Антытандэм». Яна ўбудаваная ў двухколавы транспарт.

«Калі сістэма распазнае, што на самакаце едуць двое, яна пачне запавольвацца для таго, каб зменшыць хуткасць да прымальнай. Прыйдзе паведамленне, каб яны не ехалі ўдваіх. Калі будуць такія выпадкі некалькі разоў з’яўляцца на адным карыстальніку, то рахунак будзе блакавацца на нейкі час», – кажа намеснік дырэктара кампаніі кікшэрынгу Аляксандр Каледа.

У Менску пад назіраннем каля пяці тысяч электрасамакатаў. Сістэма дакладная. Хібнасць у працы – менш за 2 %. Усяго «Антытандэм» аналізуе 50 параметраў.

«Тут набор параметраў стандартны. То бок, зразумела, што мы нічога не маглі прыдумаць. Гэта хуткасць, паскарэнне рознае, становішча самаката. Па вялікім рахунку, усё гэтае ўздзеянне на органы кіравання. Гэта значыць дэ факта мы выкарыстоўваем усю даступную інфармацыю, якая ў нас ёсць аб самакаце. На аснове яе навучаны модуль», – распавёў сузаснавальнік і дырэктар дэпартаменту інфармацыйных тэхналогіящ кікшэрынгавай кампаніі Ягор Баяндзін.

Уладальнікі кікшэрынгавай кампаніі будуць супрацоўнічаць з ДАІ. Ёсць у іх і свая сістэма штрафаў. Дарэчы, летась зафіксаваны 19 ДТЗ з удзелам электрасамакатаў.

Агляд

Чаму штучны інтэлект адмаўляецца пісаць анекдоты пра Лукашэнку… і ўсё роўна іх піша

2024.04.01 06:23

Ася Саковіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułGrzyb wygrał nad Wisłą
Następny artykułЗСУ розповіли про ситуацію на кордоні в Сумській області