A A+ A++

Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі паведамляе аб рэзкім росце аб’ёмаў экспартных перавозак наліўных саставаў з авіяцыйным рэактыўным палівам у Расею.

Фото:

https: //mnpz.by/

«За апошнія 10 дзён фактычна з нуля рэзка павялічаны абʼёмы экспартных перавозак са станцыі Барбароў (Гомельскае аддзяленне БЧ – НОД-4) наліўных складаў з авіяцыйным рэактыўным палівам на станцыі Маскоўскай (МскЧ) і Кастрычніцкай (АктЧ) чыгунак РЧ у адрасы паліўных захоўванняў Масквы, Санкт-Пецярбурга, Курска і Петразаводска», – гаворыцца ў паведамленні.

Мяркуючы па станцыі адпраўлення, пастаўкі ідуць з Мазырскага НПЗ.

Зафіксаваныя станцыі прызначэння РЧ на сённяшні дзень:

  • Міжнародны аэрапорт Унукава (VKO):

    – станцыя Аэрапорт (МскЧ).

  • Міжнародны аэрапорт Дамадзедава (DME):

    – станцыя Космас (МскЧ).

  • Міжнародны аэрапорт Жукоўскі (ZIA):

    – станцыя Нагінскі (МскЧД);

    – станцыя Пярова (МскЧ).

  • Нафтапрадуктаперапампоўваючая станцыя ДПС «Шылава-3»:

    – станцыя Шалухава (МскЧ).

  • Міжнародны аэрапорт Пулкава (LED):

    – станцыя Лігова (ОктЖД);

    – станцыя Верава (ОктЖД);

    – станцыя Фрэзерны (ОктЖД);

    – станцыя Стары Петергоф (ОктЖД).

  • Міжнародны аэрапорт Курск – Усходні (URS):

    – станцыя Рышкава (МскЧ).

  • Міжнародны аэрапорт Петразаводск (PES):

    – станцыя Таміцы (ОктЖД).

Нагадаем, некалькі месяцаў таму Украіна пачала выкарыстоўваць новую тактыку і накіроўваць ударныя БПЛА на буйныя расейскія НПЗ. Гэта прывяло да істотнага скарачэння вытворчасці нафтапрадуктаў у Расеі. Эксперты выказвалі апасенні, што калі Беларусь будзе пастаўляць нафтапрадукты для расейскага войска, то беларускія НПЗ могуць стаць законнай ваеннай мэтай для ўкраінскіх удараў. Мазырскі НПЗ знаходзіцца за 40 км ад мяжы з Украінай.

Ася Саковіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułWśród zieleni dworek się bieli, a przy nim winnica Via Roma. Skąd Rzym pod Opatowem?
Następny artykułBrytyjczyk studiował w Oksfordzie z Borisem Johnsonem. Synów do szkoły z internatem by nie wysłał