Распрацоўнікі мэсэнджара Signal у апошнім абнаўленні дадалі падтрымку беларускай мовы. На новаўвядзенне звярнуў увагу @motolkohelp.
Раней Signal не падтрымліваў беларускую мову, і карыстальнікі нават стваралі асобнае адгалінаванне для гэтага пытання на Reddit, адзначае рэсурс.
У лютым, падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам кампаніі Signal Foundation Мерэдыт Уітакер. Сярод іншага, на сустрэчы абмяркоўвалася беларускамоўная лакалізацыя мэсэнджара.
А нядаўна стала вядома, што «Google» дыскрымінуе беларускую «Вікіпедыю» у выніках пошуку: пасля запытаў нават на беларускай мове вышэйшы ранг атрымліваюць расейскамоўныя артыкулы. Гэта заўважылі рэдактары беларускай «Вікіпедыі», і спраўдзіць працу «Google» можа кожны. Напрыклад, на запыт «Беларусь» пошукавік першым дае спасылку на артыкул «Белоруссия» расейскай «Вікіпедыі».
Галоўны дарадца абранай прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка паведаміў «Белсату», што Офіс ведае пра праблему і ўжо рыхтуе запыт у амерыканскую кампанію.
Каментар
Як Офіс Ціханоўскай пераконвае «Google» і «Facebook» падтрымаць беларусаў. Расказвае Вячорка
2024.01.09 15:43
Ася Саковіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS