У Магілёве пад кіраўніцтвам міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна 17 траўня пройдзе штогадовы збор «Вайсковая бяспека і абарона дзяржавы». Пра гэта паведамляе прэс-служба міністэрства.
У зборы прымуць удзел старшыні абласных і Менскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, вайсковыя камісары вобласцяў і Менску.
«Мэта збору – павысіць узровень ведаў службовых асобаў у пытаннях супольных дзеянняў войскаў у сучасных узброеных канфліктах, удасканальваць навыкі ў дзеяннях са зброяй», – зазначаецца ў прэс-рэлізе.
Паведамляецца, што падчас збору ўдзельнікі азнаёмяцца з парадкам выкарыстання беспілотнікаў і барацьбы з імі, а таксама ўбачаць «дзеянні добраахвотнікаў атраду народнага апалчэння ў перадухіленні і спыненні правапарушэнняў, ахове і абароне аэрапорту сіламі тэрытарыяльнай абароны».
Акрамя таго, кіраўнікам рэгіёнаў і вайсковым камісарам прадэманструюць тэхніку, што стаіць на ўзбраенні інжынерных войскаў, падраздзяленняў беспілотных авіяцыйных комплексаў Узброеных сілаў і тэрытарыяльнай абароны, а таксама тэхніку дарожна-рамонтных будаўнічых упраўленняў, «што выкарыстоўваецца для рыхтавання населеных пунктаў да абароны».
Аналітыка
Вайна на чужой зямлі, злы Захад і касмапаліты. Што трэба ведаць пра новую Ваенную дактрыну
2024.04.29 07:00
Глеб Нержын belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS