Абʼём грашовых пераводаў з Беларусі знізіўся ў першым квартале 2024 года на 32 % у параўнанні з чацвёртым кварталам 2023 года. Гэта звязана з санкцыямі. Такія высновы робіць праект «Вашы грошы», спасылаючыся на звесткі Нацыянальнага банку. Пераводы ў краіну скараціліся прыкладна на 1 %.
У студзені – сакавіку абʼём пераводаў, якія былі адпраўленыя з Беларусі праз міжнародныя сістэмы грашовых пераводаў, склаў $12 млн супрць $ 17,7 млн у папярэднім квартале. У Беларусь было адпраўлена $ 35,3 млн (у чацвёртым квартале 2023 года было $35,8 млн).
«На зніжэнні пераводаў адбіліся як санкцыйныя абмежаванні, з якімі сутыкаецца большасць беларускіх банкаў, так і сыход з краіны большасці буйных сістэм пераводаў. У цяперашні момант у Беларусі працуе ўсяго тры сістэмы міжнародных грашовых пераводаў: “Юнистрим” (Расія), “Залатая Карона” (Расія), “Money Gram” (ЗША). Але нават яны працуюць з абмежаваным лікам банкаў, ад двух (“MoneyGram” працуе з “Тэхнабанкам” і “БТА Банкам”) да чатырох (“Залатая Карона” працуе з “РРБ-банкам”, “БСБ банкам”, “Тэхнабанкам”, “БТА Банкам”)», – пішуць «Вашы грошы».
Сярэдні памер аднаго грашовага пераводу з Беларусі склаў $511, а ў краіну – $469.
«Сярэднія памеры пераводаў у пачатку 2024 года знаходзяцца на павышаным узроўні. Раней аналагічныя значэнні назіраліся ў сярэдзіне 2022 года, але пасля рэзка скараціліся. Таму, калі параўноўваць першы квартал 2024 года з першым кварталам 2023 года, сярэдні памер аднаго пераводу з краіны вырас у 2,4 разы, а сярэдні памер пераводу ў краіну павялічыўся ў 1,7 разы», – заключаюць «Вашы грошы».
Hавiны
З 1 траўня вырастуць адсоткавыя крэдытныя стаўкі. Многім гэта не спадабаецца
2024.04.29 13:36
Арсен Рудэнка belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS