A A+ A++

Нягледзячы на цяжкасці, з якімі сталі сутыкацца грамадзяне Беларусі пры атрыманні польскіх візаў, сама палітыка Польшчы адносна беларусаў наўрад ці змянілася. Пра гэта ў каментар «Белсату» заявіў эксперт ва ўсходніх справах фонду «The Opportunity» Барташ Тэслаўскі.

Польская віза ў пашпарце

Польская віза ў пашпарце.

Фота: Белсат

Каментуючы новыя цяжкасці з атрыманнем студэнцкіх візаў і прыпыненне праграмы «Poland Business Harbour», польскі эксперт выказаў меркаванне, што гэта з’яўляецца папросту «бурлівай рэакцыі» на розныя скандалы, калі розныя асобы маглі атрымліваць польскія візы і не выконваць пры гэтым іх патрабаванняў.

«Але, на жаль, цяпер /…/ будуць пакутаваць людзі, якія раней маглі нармальна атрымаць гэтую візу, а цяпер гэты калідор звужаецца», – адзначыў Барташ Тэслаўскі, нагадаўшы, што сітуацыя ў Беларусі з рэпрэсіямі не змянілася да лепшага.

Эксперт адзначыў, што беларусы – як грамадзяне Беларусі, гэтак і прадстаўнікі этнічнай меншасці на Падляшшы – ніколі не стваралі праблемаў для польскіх уладаў, былі працавітымі і добра інтэграваліся ў грамадства. Але агульнае напружанне ў стасунках з рэжымам у Менску прымушае ўлады Польшчы больш пільна ставіцца да тых, хто можа прыязджаць у краіну з Беларусі. Бо сярод імігрантаў, якія прыязджаюць у пошуках прытулку, працы ці адукацыі, могуць быць і агенты спецслужбаў.

«Гэта адна з прычынаў, якая можа ў цэлым ускладніць атрыманне гэтай візы для беларусаў», – сказаў Тэслаўскі.

Пры гэтым, дадаў ён, агулам у пытанні міграцыйнай палітыкі Польшча не можа ствараць для беларусаў лепшыя ўмовы, чым для асобаў з іншых краінаў, ставіцца да іх як да «людзей са знакам якасці» ў адрозненне ад рэшту мігрантаў.

Эксперт таксама не выключае, што на рост адмоваў у атрыманні польскіх візаў мог паўплываць і агульны рост колькасці беларусаў, якія спрабуюць пераехаць у Польшчу ці наведаць яе:

«Мы чуем пра гэта часцей, таму што маштабы проста большыя».

Тэслаўскі не выключае, што пэўныя змены ў візавых праграмах таксама з’яўляюцца наступствам паслявыбарчага пераходнага перыяду, калі новыя ўлады пераглядаюць і даследуюць ініцыятывы мінулага ўраду, а «беларускае пытанне магло папросту сысці на далёкі план».

«Мне падаецца, што калі сітуацыя крыху супакоіцца, ёсць верагоднасць, што зноў з’явіцца перагледжаная «Poland Business Harbor» ці іншыя праграмы, скіраваныя на тое, каб грамадзяне Беларусі маглі прыязджаць у Еўропу, наведваць нас, вучыцца ў нас ці працаваць. Мне здаецца, што гэта пытанне часу і пытанне таго, каб гэтыя праграмы зноў маглі з’явіцца, а Беларусь, проста кажучы, зноў з’явілася на радарах», – заявіў эксперт, параіўшы «набрацца цярплівасці».

У Польшчы ёсць кансэнсус адносна беларусаў

Тэслаўскі падкрэсліў, што не бачыць у польскай палітыцы «ніякіх прыкметаў антыбеларускасці, якая разумеецца як нежаданне беларускіх грамадзянаў». Больш за тое, паводле яго, для гэтага няма ніякіх падставаў.

Эксперт адзначыў, што польскія ўлады заўсёды добра разумелі сітуацыю ў Беларусі, і таму няма нагодаў меркаваць пра тое, што нешта адносна беларусаў можа змяніцца.

«Я перакананы, што гэта не павінна паўплываць на польскую палітыку ў дачыненні Беларусі, бо дагэтуль у гэтым пытанні існуе даволі вялікі кансэнсус. Я не чакаю, што штосьці парушыць гэты кансэнсус», – заключыў Тэслаўскі.

Hавiны

Працяг візавага скандалу ў Польшчы: цяпер у полі зроку студэнты

2024.05.14 09:15

Нагадаем, у верасні 2023 года ў Польшчы разгарэўся візавы скандал: Генеральная пракуратура знайшла мноства фактаў незаконнай выдачы візаў, былі арыштаваныя не менш за сем асобаў, адзін з намеснікаў міністра замежных справаў пайшоў у адстаўку, калі яго западозрылі ў датычнасці да махінацыяў. Гаворка ішла пра выдачу больш як 250 тысяч візаў мігрантам з Азіі і Афрыкі.

Наступствы скандалу адчулі і беларусы, якія атрымлівалі візы паводле праграмы «Poland Business Harbor». Так, выявілася, што МЗС Польшчы выдала 93 512 такіх візаў, больш за ўсё – 88 529 – грамадзянам Беларусі. Але паводле візаў PBH пераехалі ў Польшчу толькі каля 13,5 тысячы асобаў. У выніку ў студзені 2024 года міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі прыняў рашэнне прыпыніць удзел МЗС Польшчы ў праграме «Poland Business Harbour», пакуль не будуць прынятыя рашэнні для забеспячэння належнага правярання кампаніяў і замежнікаў, якія ёсць бенефіцыярамі праграмы.

Цяпер жа гісторыя з візавым скандалам атрымала працяг. Гэтым разам пад пільную ўвагу трапілі студэнты. Рэч у тым, што студэнцкія візы даюць права не толькі заставацца на тэрыторыі Еўразвязу для навучання, але і ўладкоўвацца на працу без адмысловага дазволу. Такім чынам, выходзіла, што плата за год навучання ў ВНУ была «ўваходным білетам» на рынак працы ў Еўразвязе.

Пры гэтым большасць атрымальнікаў студэнцкіх візаў так і не з’яўлялася на заняткі, хаця плата за навучанне ад іх прыходзіла. Гэтак, напрыклад, у Вышэйшай школе кіравання і адміністрацыі ў Аполі замежнікі складаюць 61 % ад усіх студэнтаў. Падобнай схемай у першую чаргу карысталіся студэнты з Азіі і Афрыкі.

Наступствы зменаў ужо закранулі беларусаў, апошнім часам паведамляецца пра ўзмацненне правяранняў. У прыватнасці, былі адзначаныя некалькі выпадкаў, калі беларускім студэнтам адмаўлялі ў атрыманні новых візаў, бо ўніверсітэты не пацвярджалі, што беларусы сапраўды там вучацца. Таксама сустракаліся выпадкі выдачы візаў на больш кароткі тэрмін – не на год, а на шэсць месяцаў.

Каментар

Злоўжывалі людзі з Усходу, а цярпяць беларусы? Наступствы візавага скандалу ў Польшчы

2024.05.14 16:08

Макар Мыш belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułШкольные программы в Украине планируют упростить: что изменится для учеников и учителей
Następny artykułNetflix już dawno nie miał takiego hitu. “Wiedźmin” zagrożony