Міжнародная лізінгавая кампанія «Eleving Group» сышла з беларускага рынку. Гэта вынікае з квартальнай справаздачы, у якой паведамляецца аб продажы беларускай дачкі кампаніі, прыкмеціла выданне «Reform.news».
У справаздачы, у прыватнасці, адзначаецца, што ў студзені група атрымала ўсе неабходныя дазволы ад беларускіх уладаў на продаж «Mogo Belarus» (беларуская дачка «Eleving Group»).
«Можна лічыць, што «Eleving Group» паспяхова сышла з адпаведнага рынку. Па стане на красавік большая частка выплатаў па бізнесе атрыманая», – гаворыцца ў справаздачы.
У аўдытарскім заключэнні да справаздачнасці беларускай кампаніі адзначаецца, што доля была прададзеная фізічнай асобе-нерэзідэнту 11 студзеня 2024 года, адзначае выданне. Сума ўгоды не разгалошваецца.
«Eleving Group» – кампанія, заснаваная ў Латвіі, якая працуе ў сферы фінансавых тэхналогіяў. Асноўны напрамак дзейнасці – лізінг аўтамабіляў для фізічных асобаў. Пасля выхаду з Беларусі кампанія застаецца прысутнічаць у 16 краінах.
«Mogo Belarus» пачала працаваць на беларускім рынку ў 2017 годзе. Аддзяленні кампаніі былі адкрытыя ў Менску, Горадні, Берасці, Гомлі, Магілёве і Віцебску. Згодна з афіцыйным рэйтынгам Беларускай асацыяцыі лізінгадаўцаў, у 2019 годзе ў сегменце спажывецкага лізінгу кампанія заняла першае месца ў галіне паводле колькасці аўтамабіляў, перададзеных у лізінг, а таксама першае месца па тэмпах росту бізнесу.
Нагадаем, што пасля пачатку поўнамаштабнага ўварванне Расеі ва Украіну праз тэрыторыю Беларусі, з нашай краіны пачаў сыходзіць буйны капітал. У топ-15 кампаній, якія сышлі з Беларусі толькі ў 2023 годзе, выданне «Dev.by» уключыла такія кампаніі, як «Playgendary», «Gurtam», «Akveo», «SK hynix» і шматлікія іншыя.
Hавiны
DEV.by сабраў спіс 15 буйных ІТ-кампаніяў, якія сышлі з Беларусі ў 2023 годзе
2023.12.21 20:36
Раман Шавель belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS