Суд над затрыманымі ў Віцебскай вобласці святарамі прайшоў 10 траўня дыстанцыйна, паведамляе Katolik.life са спасылкай на аповеды вернікаў.
Святароў не прывезлі ў віцебскі суд і разглядалі іхную справы праз скайп. Вынік суду вернікам і духавенству не паведамілі, аднак вядома, што святары застаюцца ў зняволенні, што значыць, што ім быў прысуджаны адміністратыўны арышт.
8 траўня міліцыяй былі затрыманыя айцец Анджэй Юхневіч і айцец Павел Лемех з ордэну Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Дзевы Марыі, якія служаць у дыяцэзіянальным санктуарыі ў Шуміліне.
Паведамленні адносна зняволеных святароў выпусціла польская правінцыя Місіянераў Аблатаў. Яна запрасіла да малітвы «у сувязі з цяжкім становішчам» двух місіянераў, якія былі затрыманыя, адзначаецца ў камунікаце.
Супольную малітву прызначылі на вечар 10 траўня «у інтэнцыі вызвалення субратоў». З гэтага таксама вынікае, што святары застаюцца за кратамі. Занепакоенасць сітуацыяй і сваю салідарнасць выказаў з Рыму генерал кангрэгацыі.
Раней польская правінцыя Місіянераў Аблатаў паведамляла, што, паводле яе звестак, падставай для затрымання стала падазрэнне ў нейкай «дыверсійнай дзейнасці».
Hавiны
Прыехалі ў касцёл на трох машынах: падрабязнасці затрымання святароў у Шуміліне
2024.05.09 18:07
Katolik.life звязаўся з правінцыяй з просьбай патлумачыць, што маецца на ўвазе, бо ў польскай мове «dywersyjna działalność» можа мець розныя сэнсы. Аднак там адказалі, што не могуць паведаміць нічога, акрамя афіцыйна апублікаванай інфармацыі.
Акрамя таго, Katolik.life распавялі пра яшчэ адно затрыманне ў Шуміліне. У той жа дзень, калі сілавікі прыехалі да святароў, толькі на некалькі гадзінаў раней, па месцы працы затрымалі свецкую верніцу, парафіянку касцёлу ў Шуміліне. Гэта маладая жанчына, педагог, удзельніца душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі, раней была вакалісткай музычнага гурта. Цяпер яна таксама знаходзіцца ў зняволенні ў Віцебску.
Hавiны
Каталіцкіх святароў, затрыманых 8 траўня, вінавацяць у «дыверсійнай дзейнасці»
2024.05.10 11:40
10 студзеня 2024 года ў Мюнхене быў апублікаваны рапарт таварыства «Дапамога Касцёлу ў патрэбе». У дакуменце гаворыцца, што ў Беларусі вядома пра 10 арыштаў ксяндзоў. Напрыканцы 2023 года трое з іх яшчэ заставаліся за кратамі. Нашая краіна апынулася на другім месцы па колькасці выпадкаў пераследу ў дачыненні прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёлу. На першым месцы – Нікарагуа.
Hавiны
Беларусь на другім месцы ў спісе краінаў, дзе арыштоўваюць і забіваюць каталіцкіх святароў
2024.01.14 11:08
Марыя Міхалевіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS