Ранкам 11 траўня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск наведаў ваенна-аператыўную групу Падляшша каля Беластоку на мяжы з Беларуссю і пасля брыфінгу з вайскоўцамі выступіў перад медыямі.
Дональд Туск падкрэсліў, што польская дзяржава падтрымлівае вайскоўцаў і памежнікаў «у кожную хвілю» падчас гібрыднай вайны супраць Польшчы і ціску праз нелегальную міграцыю. Ён абвясціў, што Польшча пачала інтэнсіўную працу па фартыфікацыі мяжы Еўразвязу.
«Мы сапраўды маем справу з гібрыднай вайной, якая працягваецца, – перадае словы прэм’ера Польшчы PAP. – Я хачу, каб тут не было ніякіх сумневаў: краіна з усё больш агрэсіўнымі намерамі ў дачыненні да Польшчы, якой ёсць Беларусь, суарганізуе гэтую практыку на польскай мяжы».
Ён дадаў, што будзе працаваць над зменамі ў заканадаўства, каб запэўніць прававую бяспеку вайскоўцаў і службоўцаў на мяжы.
«Я дэклараваў, што няма абмежаванняў на рэсурсы, калі гаворка ідзе пра бяспеку. Тут, на мяжы, усе павінны бачыць, што ты ў самым цэнтры дзяржаўнай падтрымкі», – казаў Туск.
Прэм’ер Польшчы патлумачыў, што кажа не толькі аб тэхнічнай інфраструктуры, але і аб паляпшэнні абсталявання для кожнага вайскоўца і службоўца на мяжы на тле росту колькасці спробаў нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжы і росту пагрозаў праз вайну ва Украіне.
Выданне «RMF24» звязала візіт Туска на мяжу з ранейшым паведамленнем арганізацыі былых беларускіх сілавікоў «BYPOL» аб падрыхтоўцы рэжымам Аляксандра Лукашэнкі буйной групы мігрантаў для спробы прарыву мяжы з Польшчай.
Днём раней Туск паведаміў, што ў Польшчы будзе створаная камісія, якая зоймецца расследаваннем уплыву, які аказвала Расея і Беларусь у краіне.
Аналітыка
Навошта Лукашэнку эскалацыя міграцыйнага крызісу на мяжы з Польшчай? Маем дзве версіі
2024.05.10 17:14
Алесь Наваборскі belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS