A A+ A++

9 траўня затрымалі перакладчыцу Вольгу Калацкую, у яе дома правялі ператрус, паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на сацсеткі навукоўца Сяргея Бесараба.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Суд над Вольгай Калацкай. Менск, Беларусь. 23 сакавіка 2021 года.

Фота: АВ / Белсат

Раней Вольга Калацкая ўжо адбывала «хатнюю хімію»: у 2021 годзе яе засудзілі на два гады па артыкуле аб злосным хуліганстве за тое, што 15 лістапада 2020 года падчас акцыі пратэсту яна дала поўху Рыгору Азаронку. Вольга прынесла свае прабачэнні прапагандысту, які і сам не меў прэтэнзіяў да Калацкай, тым не менш у судзе жанчыне вынеслі пакаранне па гэтай справе за злоснае хуліганства ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі.

Сама перакладчыца распавядала, што была абражаная пытаннямі ды паводзінамі Азаронка і ў стане эмацыйнага ўзбуджэння, не стрымаўшыся, дала яму поўху – гэта быў чыста сімвалічны жэст.

Пазней супраць Калацкай завялі Крымінальную справу па 342-м артыкуле («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), аднак неўзабаве прыпынілі яе. Але ў чэрвені 2021 года Вольга зноў стала падазраванай па гэтым артыкуле, бо Следчы камітэт адмяніў пастанову аб спыненні вытворчасці.

Вядома, што ў Вольгі дома застаецца старая маці, якой пастаянна неабходны догляд.

Hавiны

Супраць асуджанай за поўху Азаронку перакладчыцы Калацкай пачалі новую крымінальную справу

2021.06.23 18:42

Раман Шавель belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułMieszkańcy i przyjezdni wydali ponad 8,8 mln zł na alkohol
Następny artykułKiedy powstanie CPK? Padła konkretna data