A A+ A++

Пасля таго як «Кіберпартызаны» выклалі ў сетку каля 40 тысяч зваротаў у КДБ, гэта выклікала шок. Няўжо ў Беларусі так шмат даносчыкаў? Пры дэталёвым разглядзе зваротаў аказалася, што далёка не ўсе там даносы. Напрыклад, шмат хадайніцтваў за Віктара Бабарыка пасля яго арышту. Аднак ёсць і мэтанакіраваныя скаргі. Скардзіліся і на платформу ўзаемадапамогі «Вулей» Эдуарда Бабарыкі, і на Рамана Пратасевіча, абвінавачваючы яго ў тым, што ён ваяваў на Данбасе. «Белсат» пагаварыў з псіхолагам і даведаўся, чаму людзі даносяць і ці заўсёды гэта дрэнна.

Будынак КДБ у Менску, Беларусь.

Фота: Белсат

Калі вы паведамілі пра хатні гвалт – гэта данос?

Каб зразумець, чаму людзі даносяць, трэба разабрацца, што такое данос і як гэта ўспрымаецца рознымі людзьмі.

«Калі мы кажам данос, як правіла, маем на ўвазе негатыўную з’яву, – кажа псіхолаг Васіль Пронь. – Калі глядзець на прыклад еўрапейскіх краін, наколькі я сутыкаўся з гэтым, то грамадзяне могуць часта звяртацца да дзяржавы па пытаннях невыканання якіх-небудзь правілаў. Даволі вядомы ў свой час быў прыклад Нямеччыны пра тое, што там да таго законапаслухмяныя грамадзяне, што на цябе данясуць, калі ты нешта не тое каля свайго дому зрабіў. Стаўленне грамадзян з постсавецкай прасторы да гэтага было негатыўнае, маўляў, немцы такія – даносяць.

Негатыўна гэта ў рэчаіснасці ці не? Ёсць рэчы, пра якія людзі ўсё ж павінны паведамляць праваахоўным або іншым органам. Напрыклад, побач з вамі адбываецца хатні гвалт. Вы тэлефануеце ў міліцыю. Данос гэта ці не?».

Гаворачы аб нейкім паведамленні дзяржаве, трэба вызначыцца з мяжой, калі гэты зварот прыносіць карысць грамадству, а калі – шкоду.

«Яшчэ важна, ці дзейнічае дзяржава ў інтарэсах грамадства. Вядома, няма ідэальных краінаў. Анархісты казалі б, што ў любым выпадку дзяржава – гэта зло. Але калі параўноўваць Нямеччыну і сучасную Беларусь, то ў Нямеччыне быццам бы, калі грамадзянін звяртаецца да дзяржавы, ён выконвае сваю частку грамадскай адказнасці, каб дзяржава выконвала сваю частку адказнасці перад грамадствам.

І гэта ўпіраецца ў тое, што дзяржаве дэлегаваныя правы на сілу, якая можа выкарыстоўвацца ў дачыненні да грамадзян. У дэмакратычных краінах ўсё робіцца па законе і, здаецца, у інтарэсах грамадства. Напрыклад, чалавек у Еўропе выкінуў смецце дзесьці не там. Гэта нібыта яго асабістая справа, але ён пашкодзіў экалогію – важную рэч для ўсяго грамадства. Таму яго сусед паведаміў на яго. Прыехала экалагічная служба і выпісала штраф. У разуменні еўрапейцаў гэта не данос, а грамадзянская адказнасць. У Беларусі да такой жа зʼявы стаўленне негатыўнае», – разважае суразмоўца.

Агляд

«Нясуць інфармацыю разладу», «фабрыка фальшывых чутак»: што пра «Белсат» пісалі ў КДБ?

2024.05.01 17:56

Права не заўсёды роўнае сумленню

На думку псіхолага, у Беларусі да даносаў ставяцца негатыўна, паколькі на ўсёй прасторы былой Расейскай імперыі існуе супярэчнасць паміж правам і сумленнем.

«Калі ў заходняй логіцы права абслугоўвае сумленне, то ў нашай прасторы доўгі час кожнаму чалавеку трэба было трымаць у сваёй галаве, што легальна і па правілах, а што – па сумленні. І гэтыя дзве рэчы не супадалі. Праз прызму гэтых абставінаў трэба разглядаць тэму даносаў», – кажа псіхолаг.

А чаму ўзнікае падзел паміж правам і сумленнем?

«У нас права выконвае іншую ролю, чым у заходнім грамадстве. Дзяржава адстойвае не правы грамадства, як мы б таго жадалі, а забяспечвае сябе нейкімі дабротамі за кошт сілавых механізмаў. І калі мы гаворым пра даносы, улада заахвочвае грамадзян рабіць гэта. З пункту гледжання ўлады гэта прававы механізм, правільны.

Атрымліваецца, данос можа быць абсалютна прававым механізмам звароту да ўлады. Само па сабе гэта паведамленне дзяржаве нейкай інфармацыі. Але калі зʼяўляецца пласт сумлення, узнікае ацэнка: негатыўная гэта зʼява ці не. Таму што ў нашым выпадку дзяржава дзейнічае супраць грамадства, прынамсі, большай ці значнай яго часткі», – працягвае Васіль Пронь.

Каментар

«Трэба раздзяляць тых, хто звяртаўся ў КДБ да жніўня 2020 года і пасля». Хто і чаму прапаноўваў КДБ супрацу?

2024.05.05 07:00

Што ж прымушае людзей даносіць? Справа ў тым, што ў розных людзей розныя сістэмы каштоўнасцяў, лічыць суразмоўца.

«Яшчэ да 2020 года сацыёлагі, з якімі я размаўляў, казалі, што можна вылучыць як мінімум чатыры тыпы беларусаў. Гэта савецкі чалавек, чалавек свету, празаходні чалавек і чалавек, які жыве ідэяй нацыянальнага адраджэння Беларусі. Гэта спрошчаная карціна, таму што ментальнасцяў значна больш. І ў кожнай гэтай ментальнасці сваё разуменне і непасрэдная рэалізацыя сумлення.

“Савецкі грамадзянін” глядзіць, што адбываецца нешта празаходняе, што парушае лукашэнкаўскую стабільнасць. У яго разуменні сумлення ён нічога дрэннага не робіць, калі піша данос. Ён быццам дапамагае абараняць сваю краіну. У яго няма ніякага ўнутранага канфлікту.

Разам з тым часта такі чалавек аддае перавагу рабіць гэта не публічна, таму што яго ж запалохваюць, што яму прыляціць граната, камень ці яшчэ нешта ў агарод. Савецкі чалавек – гэта пра тое, што ён шэрая адзінка. Ён здымае з сябе адказнасць», – кажа Васіль Пронь.

Разбор

Хто і за што ў 2019–2020 гадах пісаў даносы ў КДБ на Бабарыку, Цапкалу і Ціханоўскага

2024.04.29 20:46

Скаргі ў ЦВК – гэта таксама данос?

Іншыя могуць пісаць даносы з карыслівых меркаванняў. Напрыклад, ліквідаваць канкурэнтаў або прыстрашыць нялюбага суседа.

«У гэтых сумленне ўжо можа штурхацца, але дзесьці глыбока. Яны гэта апраўдваюць карысцю, якую з гэтага атрымліваюць. І спасылаюцца на легальнасць», – працягвае суразмоўца.

Таксама ідэйныя людзі могуць пісаць даносы на іншых ідэйных людзей. Гэта могуць быць людзі з аднаго лагера, але з роднымі поглядамі. Напрыклад, «інфаказачка» Вольга Бондарава напісала данос на прадстаўніцу «Белай Русі» Святлану Вараніцу. Празаходнія людзі таксама могуць спрабаваць выкарыстаць гэты інструмент супраць прыхільнікаў рэжыму.

«У апошнім выпадку такая хітрасць: “Мы вас вашым жа інструментам прыціснем, каб вы захлынуліся ў сваіх жа разборках з даносамі”. Добры прыклад – шматлікія скаргі ў ЦВК у 2020 годзе. Ідэя была перамагчы бюракратычную машыну бюракратыяй. Але ўлады сказалі спачатку, што “не да законаў”, а потым сталі мяняць законы.

Вядома, каб зразумець, што дакладна адбываецца ў Беларусі, трэба вывучыць і структураваць даносы, якія апынуліся даступныя ўсім. Але ўвогуле данос – гэта проста інструмент. Могуць быць розныя мэты яго выкарыстання і гэта ўжо па-рознаму можа характарызаваць беларусаў», – заключае Васіль Пронь.

Каментар

Не ўсё тое даносы, што пішуць у КДБ, але педагагічны эфект можа быць. Эксперты пра зліў ад «Кіберпартызанаў»

2024.04.29 18:05

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułSeans finału Pucharu Polski '79 z udziałem legend. Historie Futbolowe #2 w Bibliotece Witomino
Następny artykułPijany kierowca z Pilskiej policji zatrzymany po zagrożeniu na drodze