A A+ A++

Падчас нядаўняй сустрэчы ў Бруселі з прадстаўнікамі Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў каманда Паўла Латушкі перадалі дасье на 26 прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, якія дагэтуль не апынуліся пад еўрапейскімі санкцыямі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»».

Гендырэктарка БелТА Ірына Акуловіч.

Фота: БелТА

Паводле яго, цяпер ідзе ўдакладненне кандыдатаў у санкцыйныя спісы ад пула прапаганды Аляксандра Лукашэнкі. З гэтай нагоды былі перададзеныя персанальныя звесткі і абгрунтаванне ўвядзення санкцыяў, у тым ліку цытаты і спасылкі на публікацыі.

Сярод асоб, якія прадстаўлены да ўнясення ў санкцыйны пералік ЕЗ, старшыня партыі «Белая Русь» Алег Раманаў, кіраўнік БРСМ Аляксандр Лук’янаў, дырэктар «Беларусь сёння» Дзмітрый Жук, генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч, журналіст «Russia Today» Канстанцін Прыдыбайла, псеўдаэксперты, палітолагі і прапагандысты: Пётр Пятроўскі, Сяргей Лушч і іншыя.

«Гэтыя асобы павінны трапіць у санкцыйныя пералікі ЕС. Адказнасць за хлусню і паклёп, распаўсюджванне варожасці і нянавісці, апраўданне гвалту, рэпрэсій і агрэсіўнай вайны немінуча наступіць. Пакуль толькі ў выглядзе санкцый, а далей многія з гэтых персанажаў могуць прэтэндаваць на належную прававую ацэнку сваіх дзеянняў ужо ў сапраўдным і сумленным судзе», – сказаў Павел Латушка.

Таксама прапануецца ўвесці блакавальныя санкцыі ў дачыненні да найбуйнейшых тэлеканалаў рэжыму, яшчэ не ахопленых абмежаваннямі ЕЗ – АНТ і СТБ.

Пра тое, што краіны Еўразвязу маюць падрыхтаваць новыя санкцыі супраць Беларусі ў сувязі з абыходам існых абмежаванняў «супраць расейскіх саюзнікаў Уладзіміра Пуціна і гандлем таварамі для ваеннай машыны Крамля», 18 красавіка паведаміла прэм’ер-міністарка Латвіі Эвіка Сілыня.

Hавiны

ЕЗ рыхтуе новыя санкцыі ў дачыненні Беларусі

2024.04.18 22:25

Якуб Хруст belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułAndrzej Seweryn spędził 4 miesiące w więzieniu. “Jadłem lepiej niż na wolności”
Następny artykułPrzeglądarka Microsoft Edge ułatwi sprawdzanie prędkości internertu. Jak użyć nowego narzędzia?