1 траўня ў швейцарскіх Альпах загінуў 32-гадовы альпініст. Ім аказаўся беларус, які ўжо даўно жыў у Нямеччыне, зазначае выданне «Наша Ніва». Мужчына паслізнуўся на снезе і ўпаў у стометровую прорву.
Пра здарэнне напісалі мясцовыя СМІ. Паведамляецца, што ўсё адбылося на схіле самай высокай гары Сэнтыс, што ўваходзіць у горны масіў Альпштайн.
Мужчыну прыкмеціў працаўнік канатнай дарогі. Але неўзабаве альпініст знік з поля зроку. Працаўнік паведаміў пра гэта ў службу ратавання. Пазней цела альпініста было знойдзенае на стромкай мясціне.
Згодна з папярэдняй інфармацыяй, альпініст заблукаў на гары праз вялікую колькасць снегу. Паслізнуўшыся, ён праваліўся ў прорву, глыбіня якой складала больш за сто метраў. Паводле паведамленняў паліцыі, мужчына меў недастатковае для такой выправы экіпаванне.
Раман Шавель belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS