Супраць Таццяны Марыніч і Настассі Хамянковай, заснавальніц стартап-хабу «Імагуру», распачатае спецвядзенне. Жанчын абвінавачваюць паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».
Таццяну Марыніч і Настассю Хамянкову запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў менскае ўпраўленне Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь.
Стартап адкрыўся ў Менску ў 2013 годзе і быў адною з найбольш папулярных пляцовак для бізнес-сустрэчаў і стартап-імпрэзаў, тут жа праходзілі шматлікія грамадскія і культурніцкія захады.
Увесну 2021 года ўлады пазбавілі «Імагуру» памяшкання. Адна з заснавальніц стартап-хабу Таццяна Марыніч, якая была таксама сябрам асноўнага складу Каардынацыйнай рады, падкрэсліла, што гэта палітычная змова на «знішчэнне бізнесу».
У жніўні 2023 года стартап-хаб «Імагуру» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем», а Таццяну Марыніч і супрацоўнікаў Настассю Хамянкову, Андрэя Новака і Кацярыну Болтан-Сміт – яго ўдзельнікамі.
«Імагуру» аднавіў сваю дзейнасць за межамі Беларусі, яго офісы цяпер у Мадрыдзе і Вільні.
Раман Шавель belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS