A A+ A++

Хутка майскія святы і многа выходных, а тым часам на выездзе з Беларусі ў Польшчу працягваюць збірацца вялізныя чэргі з машынаў і аўтобусаў. Людзям даводзіцца чакаць дзясяткі гадзінаў. Паглядзелі, якія ёсць іншыя варыянты трапіць у Польшчу, акрамя адзінага працоўнага пункта пропуску на мяжы, і колькі гэта будзе каштаваць.

пограничный пункт, Тересполь-Брест, памежны пункт, «Тэрэспаль – Берасце», польско-беларусская граница, беларуска-польская мяжа, Польшча, Польша, Беларусь

Памежны пераход «Тэрэспаль – Берасце» з польскага боку. Тэрэспаль, Польшча. 9 красавіка 2024 года.

Фота: Міра Ляселішская / Белсат

Да Вільні, а там 15 еўра і вы праз гадзіну ў Варшаве

Аўтобус «Менск – Варшава» можа каштаваць да 200 рублёў у залежнасці ад часу, калі трэба браць білет і перавозчыка. Можна знайсці варыянты і за 90 рублёў. «Менсктранс» рэкамендуе на такія рэйсы закладваць каля 10 гадзін чакання на мяжы. Паводле звестак «Экалайнс» аўтобус, які павінен прыбыць з Менску ў Варшаву 26 красавіка а 08:55 прыбыў толькі а 17:15. Выходзіць, спазненне больш, чым на 8 гадзін.

Калі няма жадання стаяць на мяжы, але і на паездку шмат траціць не хочацца, можна ўехаць у Польшчу праз Літву, дзе чэргаў звычайна няма альбо яны не такія вялікія. Напрыклад, той жа «Экалайнс» прапануе рэйсы «Менск – Вільня – Варшава». Каштуе гэта 200–230 рублёў. Праўда, з Вільні аўтобус можа ехаць у Беласток і толькі потым у Варшаву. Час у дарозе складае 16–19 гадзін або 24 гадзіны 25 хвілін. Затое ў Літву ў апошнія дні аўтобусы прыходзілі без спазненняў або з невялікімі затрымкамі. Калі вам весялей ехаць, а не стаяць у чэргах, то гэта нядрэнны варыянт.

Ёсць больш хуткі і выгодны спосаб – узяць білет да Коўна. Гэта будзе каштаваць 140–150 рублёў. Час у дарозе – каля 7 гадзін. А з Коўна ў Варшаву можна прыляцець за гадзіну, патраціўшы € 15 (без багажу). Галоўнае, падабраць час прыбыцця і вылету.

Самалёт «Коўна – Варшава».

Крыніца: ryanair.com

Па такой жа схеме можна ехаць праз Латвію, дзе таксама звычайна няма чэргаў на мяжы. Трэба даехаць да Рыгі і потым даляцець да Варшавы. Праўда, гэта будзе даражэй. Мабыць, ёсць сэнс выбіраць такі шлях, калі вам хочацца паглядзець Рыгу ці ў вас ёсць справы там. Квіток з Менску каштуе 180–190 рублёў. Час у дарозе – ад 9 гадзін да 13 гадзін 30 хвілін. Самалёт з Рыгі ў Варшаву ў залежнасці ад даты можна знайсці за € 13 – € 43 (без багажу). Час у палёце – 1 гадзіна 20 хвілін.

Рэпартаж

«Вы ж разумееце, закрытыя ўсе межы». Беларусы едуць з Польшчы па 17 гадзінаў

2024.03.29 14:39

6 гадзін праз расейска-польскую мяжу

Ёсць больш дарагія, але цікавыя варыянты. Можна паляцець з Менску ў Калінінград. Цэны на палёт змяняюцца ў залежнасці ад дат і колькасці вольных месцаў. На 26 траўня мы знайшлі самы танны за 368 рублёў. Ляцець – 2 гадзіны 40 хвілін. А з Калінінграда ў Гданьск можна прыехаць за 170 злотых – каля € 40. Час у дарозе – ад 2 гадзін 50 хвілін да 3 гадзін 30 хвілін. Атрымліваецца, што ўсё падарожжа зойме каля 6–7 гадзін. Пры гэтым трэба ўлічваць, што ў аэрапорт трэба прыбыць загадзя і перасадка ў аўтобус можа заняць гадзіны.

Самалёт «Менск – Калінінград».

Крыніца: belavia.by

Гэты варыянт падыдзе тым, каму цікава паглядзець на мяжу Польшчы з Расеяй, і тым, хто ехаў у Варшаву дзеля аэрапорту, паколькі ў Гданьску таксама ёсць аэрапорт. Напрыклад, выляцець можна хоць у Вялікую Брытанію – патрэбная толькі віза, ад € 15 да € 100 (без багажу) і 2 гадзіны 15 хвілін.

Квіткі ў Вялікую Брытанію з Гданьску.

Крыніца: ryanair.com

Калі ўлічыць, што некаторыя плацяць за тое, каб перасесці ў аўтобус бліжэй да мяжы з Польшчай па € 40, то пераплата ў выпадку палёту ў Калінінград будзе не надта вялікая. Аднак папярэдне лепш праверыць, ці ёсць чэргі на мяжы Польшчы і Расеі.

Ёсць яшчэ шэраг варыянтаў з прылётам у Польшчу праз краіны, у якія лётае «Белавія». Напрыклад, праз Грузію, Турцыю, ААЭ. Праўда, атрымліваецца вельмі дорага.

Цэны на палёты моцна залежаць ад дат. На адзін з рэйсаў «Белавія» у Тбілісі купіць білет можна за 927 рублёў. Ляцець 3 гадзіны 40 хвілін. З Тбілісі ў Варшаву квіткі ёсць, як за $ 250, так і за $ 650. Час у дарозе – 3 гадзіны 55 хвілін. Такі варыянт можа падысці, калі вам трэба менавіта ў Польшчу. Калі не, то прасцей выляцець з Тбілісі адразу ў іншую краіну.

Рэальна зрабіць трошкі таннейшым маршрут праз Грузію, калі абраць Кутаісі. Квіток з Менску туды знаходзім на травень за 788 рублёў. Палёт – 3 гадзіны 55 хвілін. А з Кутаісі ў Варшаву – за € 264. Ляцець 3 гадзіны 40 хвілін.

Кошты на рэйс «Менск – Кутаісі».

Крыніца: belavia.by

Яшчэ адзін з варыянтаў – Стамбул. Білет з Менску на травень знайшлі за 1034 рублі. Па часе – 5 гадзін 30 хвілін. Паляцець са Стамбула ў Варшаву можна за $ 200 – $ 500 за 2 гадзіны 25 хвілін. Што праўда, з перасадкамі ў дарозе можна прабыць і больш за содні.

Кошты на пералёты з Менску ў Варшаву праз Стамбул.

Крыніца: aviasales.by

Праз Дубаі кошты атрымліваюцца зусім шалёныя і па часе зусім не хутка.

Кошты на пералёты з Менску ў Варшаву праз Дубаі і Стамбул.

Крыніца: aviasales.by

Hавiны

«Белавія» прыдумала свае чорныя спісы. Хто можа туды трапіць

2024.01.21 10:11

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułNBA: Najgorszy scenariusz znów się sprawdza. Kawhi ponownie kontuzjowany?!
Następny artykułPrzerywany post może stanowić zagrożenie dla serca