A A+ A++

Кіраўнік NATO Енс Стольтэнбэрг і прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Рышы Сунак наведалі 23 красавіка 1-ю Варшаўскую бранятанкавую брыгаду імя генерала Тадэвуша Касцюшкі ў Варшаве. Падрабязнасці гэтага паведамляе PAP.

Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Рышы Сунак, прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск і генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг.

Фота: Krystian Maj / Donald Tusk / Facebook

Енс Стольтэнбэрг адзначыў, што NATO зʼяўляецца абарончым альянсам, які не імкнецца да канфлікту з Расеяй. Аднак, дадаў ён, Альянс мае намер гарантаваць бяспеку людзей, якія пражываюць на тэрыторыях краінаў-чальцоў.

«Жаўнеры, дыслакаваныя тут, у Польшчы, зʼяўляюцца свайго кшталту пасланнем аб тым, што NATO будзе абараняць сваіх хаўруснікаў», – запэўніў Стольтэнбэрг.

Ён паведаміў, што NATO хоча распрацаваць спосабы, якія зробяць дапамогу Украіне «больш прадказальнай, яшчэ больш стабільнай». Для гэтага плануецца распрацаваць доўгатэрміновыя планы яе фінансавання.

«Мы чакаем, што Міністэрская сустрэча хутка прынясе канкрэтныя вынікі», – нагадаў генеральны сакратар, згадаўшы сярод іншага планаваную дапамогу ад ЗША і Нямеччыны.

Паводле Стольтэнбэрга, рашэнні, прынятыя цяпер, паўплываюць на наступныя пакаленні. Ён указаў на пагрозу з боку Расеі, якая атрымлівае падтрыманне з боку Кітаю, Ірану і Паўночнай Карэі.

«Пытанне бяспекі – гэта не рэгіянальнае пытанне, а глабальнае. Мы павінны дзейнічаць разам з партнёрамі, якія падзяляюць нашы каштоўнасці, для забеспячэння трансатлантычнай бяспекі», – адзначыў кіраўнік NATO.

Брытанскі прэм’ер Рышы Сунак таксама згадаў пагрозу, якая зыходзіць ад дзейнасці такіх краін, як Расея, Іран і Паўночная Карэя, якія маюць доступ да перадавых тэхналогіяў. Паводле яго, Захаду ўсё часцей даводзіцца сутыкацца з гібрыднымі атакамі і дэзынфармацыяй. Таму брытанскі прэм’ер падкрэсліў, што ў гэтай сітуацыі неабходна рыхтавацца да абароны.

«Цяпер я абʼяўляю пра самы вялікі стымул для нашай абароны. Мы павялічым выдаткі на абарону да 2, 5% ВУП да 2030 года. Гэтыя дзеянні пачынаюцца сёння, і гэтая сума інвестыцый будзе расці. На працягу наступных шасці гадоў мы інвестуем дадаткова 75 мільярдаў фунтаў стэрлінгаў у нашу абарону», – сказаў Сунак.

Сенат ЗША плануе разгледзець законапраект аб дапамозе Украіне, Ізраілю і Тайваню 23 красавіка. 20 красавіка дакумент ухваліла Палата прадстаўнікоў ЗША. Пры гэтым большая частка амерыканскай зброі з пакету дапамогі для Украіны ўжо размешчаная ў Еўропе.

Аналітыка

Вайсковая дапамога ЗША Украіне: ці пераломіць яна хаду вайны?

2024.04.23 07:00

Якуб Хруст belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułBrytyjski sprzęt trafi do Polski. Rishi Sunak ujawnił szczegóły
Następny artykułRecenzja gry TopSpin 2K25 – Iga Świątek nie udźwignie sama całej tej produkcji