Кватэру палітвязня праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча прадалі на аўкцыёне 23 красавіка. Інфармацыя аб электронным аўкцыёне з’явілася на сайце «БелЮрОбеспечение».
На аўкцыёне зʼявілася двухпакаёвая кватэра на вуліцы Тухачэўскага ў Менску. Пачатковы кошт лота – 134 000 рублёў, а прадалі яго за 145 390 рублёў. У аўкцыёне ўдзельнічала тры чалавекі.
У якасці «даўжніка» у інфармацыі аб лоце паказаны Лабковіч Уладзімір Мікалаевіч.
Уладзімір Лабковіч – юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна». 14 ліпеня 2021 года да яго і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў кантрабандзе і фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
У 2023 годзе суддзя Марына Запаснік пакарала «вясноўцаў» вялікімі тэрмінамі. Уладзіміра Лабковіча – 7 гадамі калоніі. Ён не прызнаў віну ні па адным артыкуле.
Раней на аўкцыёне прадалі кватэру Валерыя Цапкалы, які завочна атрымаў тэрмін у Беларусі. Праўда, у яго выпадку пакупнікі на кватэру знайшліся не адразу.
На лот звярнулі ўвагу журналісты Reform.news
Hавiны
Вераніка Цапкала звярнулася да СК і пракуратуры праз продаж кватэры сужэнца
2024.02.13 10:15
Арсен Рудэнка belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS