A A+ A++

У Менск, прынамсі ў другі раз за два гады, прыбыў рэктар іранскага ўніверсітэту, што займаецца распрацоўкай зброі. Пра яго візіт паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі. Верагодна, краіны збіраюцца нарошчваць вайсковую супрацу ў межах новай «восі зла». Падрабязнасці гэтага – у матэрыяле «Белсату».

Мэхдзі Джафары падчас наведвання БНТУ. 15 лютага 2023 г., Менск.

Фота: bntu.by

Пра тое, што ў Менску знаходзіцца намеснік міністра абароны Ірану, рэктар Тэхналагічнага ўніверсітэту імя Маліка Аштара Мэхдзі Джафары, 22 красавіка паведаміў начальнік Дэпартаменту міжнароднай вайсковай супрацы Мінабароны Беларусі Валерый Равенка. Паводле яго, у Менску Джафары плануе наведаць шэраг навуковых установаў Збройных сілаў і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дакладныя мэты візіту не называюцца.

Гэта ўжо не першы прыезд Джафары ў Беларусь. Папярэдні быў у лютым 2023 года. Тады ён, яшчэ будучы прарэктарам, выказваў зацікаўленасць у азнаямленні з факультэтамі тэхнічнага профілю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту (БДУ).

«У сувязі з высокай зацікаўленасцю членаў дэлегацыі распрацоўкамі БНТУ сустрэча прадоўжылася наведваннем лабараторый прыборабудаўнічага і механіка-тэхналагічнага факультэтаў. Калегам з Ірану былі прадэманстраваны аптычныя і лазерныя прыборы, тэхналогія ліцця і плаўкі», – раскрывалі падрабязнасці візіту ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.

Таксама, сярод іншага, было дамоўлена пра стажыраванне выкладчыкаў і студэнтаў Тэхналагічнага ўніверсітэту Маліка Аштара ў БНТУ.

Што за ўніверсітэт такі?

Тэхналагічны ўніверсітэт імя Маліка Аштара ў Іране быў заснаваны ў 1984 годзе ў выніку рэарганізацыі вытворчасці зброі ў краіне. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, Еўразвяз і ЗША мяркуюць, што ўніверсітэт датычны да ядравай праграмы Ірану і служыць прыкрыццём для арганізацыі, адказнай за вытворчасць ядравых боегаловак. Універсітэт не пускае да сябе наведнікаў, а інспектарам МАГАТЭ забараніў праводзіць сумоўе з ягонымі супрацоўнікамі. Універсітэт займаецца распрацоўкай і вытворчасцю іранскіх ракетаносьбітаў, а іранскія апазіцыянеры заяўлялі, што ён таксама спрыяў распрацоўцы біялагічнай зброі. ВНУ трапіла пад санкцыі ААН і Еўрапейскага Звязу.

Міністр абароны Ірану прызначае Мэхдзі Джафары рэктарам Тэхналагічнага ўніверсітэту імя Маліка Аштара.

Фота: farsnews.ir

Сам універсітэт падначальваецца іранскаму Мінабароны. Летась, пасля прызначэння на пасаду рэктара, Джафары распавядаў іранскім медыям пра планы трансфармацыі ўніверсітэту каб «рухацца ў мэтах вызначэння будучых патрэбнасцяў Збройных сілаў» і рэалізацыі «стратэгічных гарызонтаў будучыні» Міністэрства абароны.

«Наша мэта – гуляць цэнтральную ролю ў распрацоўцы новых і перспектыўных тэхналогіяў, неабходных цяперашнім і будучым Збройным сілам», – казаў рэктар.

Для гэтага, паводле яго, плануецца павышаць эфектыўнасць даследаванняў на падставе патрэбаў Мінабароны, пашыраць тэхналагічную супрацу з іншымі ўніверсітэтамі, у тым ліку міжнароднымі, і пазбавіцца «тэхналагічна вузкіх месцаў».

Для гэтага ўжо былі заключаныя пагадненні з дзевяццю «сяброўскімі» краінамі:

«Вядома, мы павінны выкарыстоўваць патэнцыял гэтых краін у даследчых галінах і надаваць ім паслугі».

Далейшае ўцягванне Беларусі ў «вось зла»

Візіт іранскага госця ў Менск адбываецца неўзабаве пасля ракетнай атакі Ірану на Ізраіль і меркаванага ўдару ў адказ габрэйскай дзяржавы па Ісфахане, побач з якім размешчаныя ядравыя аб’екты.

Іранская дэлегацыя на чале з Мэхдзі Джафары падчас наведвання БНТУ. 15 лютага 2023 г., Менск.

Фота: bntu.by

Як адзначае аўтар і вядоўца праграмы «ПраСвет» на «Белсаце» Сяргей Пеляса, супраца паміж Беларуссю і Іранам у сферы вайсковай прамысловасці ідзе даўно, але яна актывізавалася разам з адкрытай агрэсіяй Расеі супраць Украіны. Паводле яго, гэта звязана з тым, што Беларусь пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі сталася часткай новай восі зла, да якой належаць таксама Расея, Іран, Паўночная Карэя.

«Пасля паездкі Лукашэнкі ў Маскву, а таксама пасля абвастрэння канфлікту паміж Ізраілем і Іранам паўстала пэўная новая сітуацыя, калі ад Лукашэнкі патрабавалі больш глыбокага заангажавання ў вайну. Напрыклад, мабілізаваць магчымасці беларускай прамысловасці, беларускага ВПК, беларускага войска на патрэбу Расеі», – кажа Пеляса.

На яго думку, Масква і Тэгеран схіляюць рэжым Лукашэнкі да вытворчасці на тэрыторыі Беларусі ўдарных дронаў тыпу «Шагэд-136». Раней падобныя звесткі падаваў амерыканскі Інстытут вывучэння вайны ISW. Паводле яго, са жніўня 2023-га вялося пра выраб іранскіх дронаў у Беларусі. Тады ж Іран наведаў лукашэнкаўскі міністр абароны Віктар Хрэнін. На думку Пелясы, менавіта з вытворчасцю дронаў у Беларусі – яе запускам або інтэнсіфікацыяй, калі яны ўжо запушчаная – і можа быць звязаны візіт у Менск іранскага чыноўніка.

«Дроны «Шагэд» патрэбныя расейцам для правядзення варварскіх атак па Украіне. І для таго, каб прыспешыць іх вытворчасць, рабіць іх больш, Беларусь, магчыма, далучылася да вытворчасці гэтых дронаў», – мяркуе Пеляса.

Іранская дэлегацыя на чале з Мэхдзі Джафары падчас наведвання БНТУ. 15 лютага 2023 г., Менск.

Фота: bntu.by

У сваю чаргу Тэгеран зацікаўлены ў тэхналогіях для развіцця сваіх ядравай і ракетнай праграмаў. У прыватнасці, яму могуць быць цікавыя беларускія ракетныя комплексы «Паланэз» ды агулам абыход санкцыяў.

«Іран не валодае некаторымі тэхналогіямі, або мае абмежаваныя магчымасці і можа не мець нейкіх навукова-тэхнічных інстытутаў, якія маглі б гэтыя тэхналогіі апрацаваць. У Беларусі захаваліся тэхналогіі, звязаныя з электронікай, з оптыкай, ракетныя тэхналогіі. Іран усё-такі ўжо больш за 40 год функцыянуе ў ізаляцыі», – адзначае Пеляса.

Паводле яго, навукова-тэхналагічная супраць паміж Менскам і Тэгеранам будзе толькі пашырацца, бо «Іран убачыў, што ягоныя дроны і ракеты не такія добрыя, як маглі падавацца – яны да Ізраілю амаль не даляцелі». Пашырэнне гэтай супрацы Беларусі з Іранам, мяркуе Пеляса, будзе яшчэ глыбей уцягваць нашу краіну ў «вось зла». Пра гэта ж, на яго думку, сведчыць і нядаўні візіт беларускай дэлегацыі ў Паўночную Карэю – «гэта падзеі, звязаныя паміж сабой».

Разбор

Сустрэліся дзве Паўночныя Карэі. Што Менск хоча атрымаць ад Пхеньяна

2024.04.17 19:40

Макар Мыш belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykuł7 Days to Die – ponad 10 lat w Early Access i wreszcie widoki na wersję 1.0. Twórcy prezentują swoje przyszłe plany
Następny artykułNa UZ o współpracy z polskimi i niemieckimi przedsiębiorcami