A A+ A++

Міліцыя «прыме дадатковыя меры па ахове грамадскага парадку» у Менску праз Усебеларускі народны сход 24-25 красавіка, паведамляе прэс-служба МУС. Сілавікоў плануюць сцягнуць больш, чым дэлегатаў УНС.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Міліцыя ў парку Горкага.

Фота: belsat.eu

«З 23 красавіка асабісты склад сістэмы МУС пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Для каардынацыі працы арганізаваныя аператыўна-сітуацыйныя штабы», – дае справаздачу МУС.

«Ахоўваць грамадскі парадак» будуць больш за 3 тысячы міліцыянтаў. Гэта амаль у тры разы больш, чым дэлегатаў УНС. Іх максімальная колькасць –  1200 чалавек.

Для таго, каб дэлегаты УНС прыехалі ў Менск з абласцей, МУС прапрацоўвала і абследавала маршруты. МУС рыхтуецца такім чынам, быццам хтосьці пагражае ўдзельнікам сходу.

«Месцы іх пражывання і правядзення сходу, іншыя звязаныя з УНС аб’екты, узятыя пад кругласутачную ахову. Таксама ў дні форуму да забеспячэння правапарадку будуць прыцягнутыя мабільныя групы і групы хуткага рэагавання. Для бесперапыннага адсочвання абстаноўкі задзейнічаная Рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі.

Любой інфармацыі, якая змяшчае пагрозы бяспекі, у тым ліку ў дачыненні да дэлегатаў сходу, будзе дадзеная прававая ацэнка», – папярэджвае МУС.

У 2024 годзе УНС упершыню збярэцца як Канстытуцыйны орган. Такі статус сход атрымаў пасля таго, як у Беларусі ў 2022 годзе перапісалі Канстытуцыю па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі.

Таксама сход атрымаў шэраг паўнамоцтваў па кіраванні краінай і магчымасць адхіляць людзей, якія займаюць пасаду прэзідэнта.

Разбор

У Беларусі фармуецца УНС. Топ-7 простых пытанняў пра новы дзяржаўны орган

2024.04.16 06:00

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułKolejny zatrzymany za narkotyki
Następny artykułSpotkanie Lubelskiej Grupy Koordynacyjnej poświęcone uchodźcom