A A+ A++

Бізнесоўца Уладзіміра Балабановіча будуць судзіць у Менску 2 траўня нібыта за заклікі да санкцый. Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

Уладзімір Балабановіч.

Фота: onliner.by

Уладзіміру Балабановічу 48 гадоў, ён даўно ў бізнесе. Паспеў папрацаваць дырэктарам дэпартаменту бяспекі ў групе кампаній «Белагра» дырэктарам кампаніі «Молпак», якая вядзе аптовы гандаль малочнымі прадуктамі.

З 2018 года звязаны з міжнароднай кампаніяй «Industrial Kinetic Lab», якая вырабляе абсталяванне для апрацоўкі каменя. Ён значыцца заснавальнікам і сузаснавальнікам у беларускім, індыйскім і балгарскім падраздзяленнях кампаніі.

Не вядома, калі затрымалі Балабановіча. У канцы студзеня 2024 года «Вясна» паведамляла, што ў Беларусі прызналі экстрэмісцкім суполку «Трыэліт». Паводле звестак КДБ, да іх сярод іншых быў датычны Балабановіч.

«На той момант, верагодна, ён ужо быў за кратамі. Гэта дваровы чат таварыства ўласнікаў, які кіруе новабудоўлямі ў Менску, дамамі па вуліцы Багдановіча 126, 128 і 130. Уладзімір пазначаны як адзін з кіраўнікоў», – адзначае «Наша Ніва».

Суд над Уладзімірам Балабановічам пачнецца 2 траўня. Сутнасць справы невядомая.

Hавiны

У Беларусі адразу некалькі новых «экстрэмісцкіх фармаванняў»

2024.01.23 13:42

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułKandydat rzucił się na maskę auta rywala. Tak walczą o bycie wójtem
Następny artykułII tura wyborów