Уначы ў Смаленскай вобласці была атакаваная нафтабаза, і гэты ўдар Украіны мог быць спробаю парушыць нафтавую лагістыку паміж Беларуссю і Расеяй. Так «Белсату» сказаў вайсковы аналітык, былы працаўнік СБУ Іван Ступак.
У паселішчы Кардымава ў Смаленскай вобласці дроны атакавалі нафтабазу. Паводле мясцовых уладаў, беспілотнікі былі збітыя, а пажар пачаўся праз падзенне абломкаў.
Telegram-канал «Эканоміка Беларусі» напісаў, што гэтая нафтабаза – «перавалачны вузел для беларускіх НПЗ: з Расеі паступае нафта для перапрацоўкі, з Беларусі – гатовыя нафтапрадукты».
Вайсковы аналітык, былы працаўнік СБУ Іван Ступак у каментары «Белсату» не выключыў, што мэтаю атакі на Смаленскую вобласць была менавіта спроба парушыць нафтавую лагістыку паміж Беларуссю і Расеяй:
«Хутчэй за ўсё была прынятая пастанова знішчыць нафтабазу, каб у Расеі не было магчымасці адпраўляць сырую нафту ў Беларусь на перапрацоўку і потым атрымліваць гатовыя нафтапрадукты. Я мяркую, што Украіна, акрамя знішчэння нафтаперапрацоўчых комплексаў, узялася за знішчэнне самых ёмістасцяў для захоўвання. Нават калі меркаваць, што ланцужок паставак з Беларусі ўзнавілі, паліва едзе, то яго банальна няма куды разгружаць, бо бракуе ёмістасці».
Пасля атакаў Украіны на расейскія НПЗ паведамлялася, што Расея страціла каля 15% магутнасцяў свайго нафтаапрацоўвання. З’явілася інфармацыя, што Масква папрасіла Казахстан і Беларусь дапамагчы з палівам на выпадак дэфіцыту. Аднак у казахаў у самых нястача, таму гэты варыянт для Крамлю ненадзейны. У Беларусі такой праблемы няма, і яна пагадзілася.
Hавiны
Расею ўночы атакавалі 50 украінскіх дронаў. Гарэлі нафтабазы
2024.04.20 09:00
«Паўстала пытанне, што рабіць? Як абрэзаць Расеі гэтую магчымасць? Першае развязанне – удар, напрыклад, па Мозырскім НПЗ. Гісторыя адразу адвалілася, бо Беларусь не ў стане вайны. Так, мы памятаем пра «адкуль рыхтаваўся напад», аднак мы не можам проста ўдарыць, развязаць вайну, адкрыць другі фронт», – сказаў Ступак.
Таму, на ягонае меркаванне, быў абраны варыянт з атакаю на нафтабазу ў Смаленскай вобласці.
Суразмоўца «Белсату» таксама не выключыў, што пасля таго, як у ЗША ўхваляць шматпакутны законапраект аб дапамозе Украіне, атакі на нафтавую інфраструктуру Расеі спыняцца, бо Вашынгтон гэтымі ўдарамі незадаволены.
«Таму цяпер, як варыянт, Украіна намагаецца скарыстацца магчымасцямі і спрабуе максімальна «вынесці» паболей НПЗ», – падсумаваў аналітык.
Hавiны
ЗША публічна раскрытыкавалі ўкраінскія атакі на НПЗ у Расеі
2024.04.10 08:33
Сцяпан Кубік belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS