Цягам 2023 года супрацоўнік дзіцячага садка аднаго з гарадоў Магілёўскай вобласці ажыццяўляў дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да 13 дзяцей, паведамляе Следчы камітэт.
Як усталявалі следчыя, у сакавіку 2023-га ў садок на пасаду рабочага ўладкаваўся 48-гадовы мужчына, які меў вышэйшую педагагічную адукацыю. Адміністрацыя дзіцячай установы адгукалася пра яго вельмі добра, называючы мужчыну ветлівым і адказным працаўніком.
Раскрыць дзеянні мужчыны дапамог трохгадовы хлопчык: ягоная маці прыкмеціла, што дзіця раптам стала адмаўляцца хадзіць у садок. Пазней хлопчык расказаў падрабязнасці «гульні», у якую гуляў з дзядзем. Гэтым «дзядзем» аказаўся той самы новы супрацоўнік установы.
Як было ўсталявана следствам, з сакавіка па верасень мужчына здзейсніў распусныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да 13 дзяцей ва ўзросце 2–3 гадоў, карыстаючыся тым, што яны не разумелі значэння здзейсненых у дачыненні да іх супрацьпраўных дзеянняў. Маючы вышэйшую педагагічную адукацыю, мужчына ведаў, як уваходзіць у давер да дзяцей. Маляты пры гэтым не расказвалі нікому з дарослых пра тое, што адбывалася з імі ў дзіцячым садку.
Мужчыну выстаўлена абвінавачанне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ: ч. 3 арт. 167 («Іншыя дзеянні сексуальнага характару, учыненыя ў дачыненні да заведама малалетніх») і ч. 2 арт. 169 («Распусныя дзеянні, учыненыя ў дачыненні да заведама малалетніх»).
Судовая экспертыза не выявіла ў мужчыны расстройстваў сексуальнай сферы, паводле свайго псіхалагічнага стану ён можа ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі.
Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.
Раман Шавель belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS