A A+ A++

Беларусь пачала перакідваць сродкі супрацьпаветранай абароны пад Ельск, адкуль зможа ў выпадку атакі абараняць неба над Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводам. Ці сапраўды Лукашэнка ўсур’ёз успрымае імавернасць удару ўкраінскімі войскамі па заводзе ў Мазыры і наколькі рэальны такі ўдар? Аб гэтым мы спыталі ўкраінскага палітолага Яўгена Магду.

Зенітна-ракетны комплекс «Аса», які ёсць на ўзбраенні 147-га ракетнага палка.

Фота: Вікіпедыя

Пра што сведчыць перамяшчэнне тэхнікі

Як адзначае маніторынгавы канал «Беларускі Гаюн», пачынаючы з 9 красавіка пачало фіксавацца перамяшчэнне тэхнікі УС РБ у Ельску Гомельскай вобласці. У гэты раён на мінулым тыдні былі перакінутыя падраздзяленні войскаў СПА УС РБ: 1146-ы зенітны ракетны полк, які ахоўвае Беларускую АЭС, і 147-ы зенітны ракетны полк, які ўваходзіць у склад Заходняга аператыўнага камандавання.

Як мяркуе «Беларускі Гаюн», усяго ў Ельскі раён маглі перакінуць дзве батарэі – па адной з кожнага палка.

Акрамя гэтых падраздзяленняў, Мазырскі НПЗ можа прыкрываць і дывізіён ЗРК С-400 УС РФ, які размяшчаецца на аэрадроме «Бокаў» («Мазыр»).

Падсумоўваючы гэтыя факты, аўтары каналу прыходзяць да высновы, што падраздзяленні СПА былі перакінутыя ў Ельскі раён для прыкрыцця Мазырскага НПЗ ад удараў беспілотнікаў.

Сапраўды баяцца атакі?

Як лічыць украінскі палітолаг Яўген Магда, перакідванне сістэмаў СПА на поўдзень, пад Мазыр, наўпрост звязанае з візітам Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву, што адбыўся на пачатку красавіка.

«Я думаю, што перакіданне сістэмаў СПА для прыкрыцця Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу – гэта, нібыта ў фігурным катанні, паказальны выступ», – адзначае эксперт.

На думку Яўгена Магды, у Маскве Лукашэнка, відавочна, расказваў пра пагрозу для нафтаперапрацоўчых заводаў у Мазыры і Наваполацку і прасіў, каб Расея куляла ў Беларусі больш бензіну, ці, цалкам магчыма, дамаўляўся пра павелічэнне цаны закупак паліва.

Яўген Магда лічыць, што Лукашэнка не пазбаўлены пэўнага цынізму ў адносінах з Уладзімірам Пуціным.

«Ён добра ўсведамляе, што Украіне нявыгадна павялічваць лінію фронту на тысячу кіламетраў. Не менш добра ён усведамляе, што беларусы не гараць жаданнем ваяваць супраць Украіны. І гэта таксама вельмі сур’ёзны выклік для сістэмы Лукашэнкі. Але яму трэба дэманстраваць свайму старэйшаму хаўрусніку тое, што ён можа стацца ахвярай украінскага ўдару», – кажа палітолаг.

Пры гэтым, адзначае Яўген Магда, трэба разумець, што ракетны ўдар або ўдар дронаў па НПЗ – гэта фактычна тое, што называюць «casus belli», нагода для вайны. Але наш суразмоўца не лічыць імаверным тое, што Украіна дасць Лукашэнку такую нагоду, пагатоў што гэта будзе на руку нават не Лукашэнку, а Крамлю.

«Варта разумець, што шмат энергетычных аб’ектаў Беларусі сапраўды месцяцца ў сферы дасягальнасці ўкраінскіх ракетаў і артылерыі, і ў гэтым кантэксце трэба разумець, што кожны з іх можа зрабіцца аб’ектам для расейскай правакацыі, бо Расея якраз зацікаўленая ва ўцягванні Беларусі ў вайну і ў тым, каб Лукашэнка зрабіўся яшчэ больш паслухмяным або наогул знік як кіраўнік дзяржавы, а на ягонае месца прыйшоў яшчэ больш падкантрольны Расеі кіраўнік».

Нагадаем, што 12 красавіка, падчас візіту ў Маскву, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што чуў прапановы нанесці ўдар па Мазырскім НПЗ і ў сувязі з гэтым пастанавіў узмацніць яго ахову. «Я тады сваіх вайскоўцаў паклікаў, кажу: «Пастаўце на пазіцыі ўсё, што ў нас ёсць (не буду пералічваць), і тады адкажам так, што мала не падасца», – сказаў тады Лукашэнка.

Раман Шавель belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułOstatnia prosta kampanii. „Do 2029 roku wbijemy łopatę pod budowę metra”
Następny artykułGmina Brzozów: Podkarpackie Inicjatywy Lokalne 2024-2026 – edycja 2024