A A+ A++

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў Закон аб мабілізацыі. Пра гэта сталася вядома з карткі законапраекту № 10449 на сайце Вярхоўнай Рады.

Украінскія вайскоўцы.

Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook

Большая частка палажэнняў закону набудзе моц праз месяц.

Пашырэнне мабілізацыі ва Украіне абмяркоўвалі ўжо даўно. Законапраект пра яе ўрад унёс у Вярхоўную Раду 25 снежня 2023 года, але 11 студзеня 2024-га праект адклікалі. Потым два месяцы камітэт, у якім большасць мае ўладная партыя, разглядаў праект і рыхтаваў яго да наступнага чытання. 10 красавіка паседжанне для разгляду правак скончылася а 2-й гадзіне ночы. 11 красавіка Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла Закон аб мабілізацыі.

Дакумент уносіць змены ва ўлік вайсковаабавязаных; пашырае катэгорыі людзей, якіх могуць мабілізаваць; уводзіць абмежаванні і карныя захады супраць тых, хто ўхіляецца ад мабілізацыі; уводзіць базавую вайсковую падрыхтоўку; павялічвае выплаты за знішчаную варожую тэхніку і ўводзіць сістэму іпатэкі для вайскоўцаў на службе… Асобна Вярхоўная Рада прагаласавала за тое, каб даручыць ураду павялічыць выплаты вайскоўцам на перадавой – «на нулі».

Але ў апошні момант з законапраекту прыбралі норму пра дэмабілізацыю пасля 36 месяцаў службы, расказаў «Белсату» дэпутат Аляксей Ганчарэнка. Пры гэтым, паводле яго, вызначыць тэрмін службы вельмі важна, і кепска, што пытанне застаецца неразвязаным.

«Для мяне галоўны пункт у гэтым законе быў менавіта пра вызначэнне тэрміну службы, – падкрэслівае Ганчарэнка. – Гэта і падтрыманне дзейных вайскоўцаў, каб у іх было разуменне, калі яны вернуцца дадому. Каб падтрымаць іхную мараль, баявы дух. Па-другое, для тых, каго мабілізуюць, каб яны не хаваліся. Бо вельмі важна людзям ведаць, калі яны ідуць служыць, колькі яны будуць служыць».

Ухваленне закону азначае, са словаў Ганчарэнкі, што мабілізацыя можа быць павялічаная коштам пашырэння катэгорыяў прыдатных для мабілізацыі і пакаранняў за ўхіленне ад яе. Але тэмпы мабілізацыі залежаць ад задачаў, якія ставіць Генштаб.

«Калі казаць шырэй, мае быць размова пра нашую стратэгію, – дадае Ганчарэнка. – Мы не можам змагацца з Расеяй колькасцю людзей. Гэты шлях для нас абсалютна тупіковы: мы проста скончымся раней за расейцаў.

Вось, уласна, і ўсё, на жаль. Гэта будзе катастрофа і для нас, і для ўсіх нашых сяброў. Таму важны ўласна менеджмент людскога рэсурсу – гэта асноўны рэсурс. Нам нашыя партнёры даюць лепшую зброю ці горшую зброю, але даюць. А вось людзей нам ніхто не збіраецца даваць. І гэта ключавое. І гэты менеджмент мае быць на найвышэйшым узроўні».

Палітык адзначыў, што законапраект не карыстаецца падтрыманнем ва ўкраінскім грамадстве.

Каментар

Дэпутат Ганчарэнка: У законапраекце пра мабілізацыю ва Украіне бракуе пункту пра дэмабілізацыю

2024.04.11 19:16

Якуб Хруст belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykuł​Benedict Cumberbatch znowu zagra Sherlocka? Jest szansa na pełnometrażowy film
Następny artykuł“Sympatyk”. HBO zakończyło złą passę. Zachwyty w pełni zrozumiałe!